1. Прапусціўшы вільгаць, стаць мокрым, вільготным.
Кашуля прамокла ад поту.
Прамоклі ногі ад расы.
2. Пра чалавека: трапіўшы пад дождж ці ў сырое, мокрае месца, апынуцца ў мокрым адзенні, абутку.
Ён увесь прамок.
|| незак.прамака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прамо́кнуцьсов., в разн. знач. промо́кнуть;
паліто́ ~кла — пальто́ промо́кло;
кано́плі ~клі два ты́дні — треста́ конопли́ промо́кла две неде́ли;
◊ п. да ні́ткі — промо́кнуть до ни́тки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прамо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Стаць наскрозь мокрым, вільготным. Наскрозь прамоклі шынялі Пад праліўным дажджом.Астрэйка.Абутак прамок адразу, а далей паступова прамакала і адзенне.Маўр.// Апынуцца ў мокрым адзенні, абутку. Ногі прамоклі. □ Хутка я ўвесь прамок, а па твары каціліся буйныя кроплі поту...Анісаў.
•••
Прамокнуць да ніткі — зусім прамокнуць, стаць мокрым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамо́кнуць nass wérden;
◊
прамо́кнуць да ні́ткі bis auf die Haut [Knóchen] nass sein, trópfnass sein
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
промо́кнутьсов.прамо́кнуць, мног. папрамака́ць;
промо́кнуть до косте́йпрамо́кнуць да касце́й.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)