прамато́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прамато́чны прамато́чная прамато́чнае прамато́чныя
Р. прамато́чнага прамато́чнай
прамато́чнае
прамато́чнага прамато́чных
Д. прамато́чнаму прамато́чнай прамато́чнаму прамато́чным
В. прамато́чны (неадуш.)
прамато́чнага (адуш.)
прамато́чную прамато́чнае прамато́чныя (неадуш.)
прамато́чных (адуш.)
Т. прамато́чным прамато́чнай
прамато́чнаю
прамато́чным прамато́чнымі
М. прамато́чным прамато́чнай прамато́чным прамато́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прамато́чны тех. прямото́чный;

п. кацёл — прямото́чный котёл

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прамато́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Заснаваны на прынцыпе дзеяння прамога патоку вадкасцей ці газаў. Праматочны паветрана-рэактыўны рухавік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРАМАТО́ЧНЫ ГІДРААГРЭГА́Т,

гарызантальны восевы гідраагрэгат, у якім ротар гідрагенератара ўстаноўлены на вобадзе рабочага кола восевай прапелернай гідраўлічнай турбіны. Выкарыстоўваецца на прыліўных гідраэлектрычных станцыях.

т. 12, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАМАТО́ЧНЫ КАЦЁЛ,

тып паравога катла, у якім нагрэў і выпарэнне вады, а таксама перагрэў пары, ажыццяўляецца за адзін праход асяроддзя па змеевіках, што знаходзяцца ў топцы (вада падаецца ў кацёл помпай). У адрозненне ад катлоў са шматразовай цыркуляцыяй у П.к. атрымліваюць пару звышкрытычнага ціску (больш за 22,1 МПа).

т. 12, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Праматочны паветрана-рэактыўны рухавік, гл. Рэактыўны рухавік

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

прямото́чный техн. прамато́чны;

прямото́чный котёл прамато́чны кацёл.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раке́тно-прямото́чный раке́тна-прамато́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)