Пральная машына 3/288; 8/547

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПРА́ЛЬНАЯ МАШНА,

машына для мех. мыцця, паласкання і адціскання бялізны. Бываюць без адціскання (малагабарытныя пераносныя), з ручным валковым адцісканнем, паўаўтам. двухба́кавыя з дыскавым актыватарам раствору і цэнтрыфугай для адціскання або аднаба́кавыя барабаннага тыпу, аўтаматычныя з праграмным кіраваннем (звычайна аднаба́кавыя барабаннага тыпу).

Перамешванне бялізны і актывацыя раствору, неабходная для яго інтэнсіўнай цыркуляцыі, ажыццяўляецца звычайна вярчальным лопасцевым дыскам (актыватарам) ці барабанам. Актыватар манціруецца ў дно ці ў сценку бака, прыводзіцца ў рух электрарухавіком, што ўключаецца таймерам. У машынах барабаннага тыпу бялізна мыецца ў перфарыраваным барабане, які рэверсіўна круціцца ў пральным баку, запоўненым мыйным растворам. Загрузка бытавых П м. да 5 кг, камунальных — да 200 кг сухой бялізны.

т. 12, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пра́льны, -ая, -ае.

Звязаны з мыццём бялізны.

П. парашок.

Пральная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́льны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з мыццём бялізны. Пральны парашок. Пральная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стира́льный пра́льны;

стира́льная маши́на пра́льная машы́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

washing machine [ˈwɒʃɪŋməˌʃi:n] n. пра́льная машы́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

washing machine

пра́льная машы́на

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пра́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пра́льны пра́льная пра́льнае пра́льныя
Р. пра́льнага пра́льнай
пра́льнае
пра́льнага пра́льных
Д. пра́льнаму пра́льнай пра́льнаму пра́льным
В. пра́льны (неадуш.)
пра́льнага (адуш.)
пра́льную пра́льнае пра́льныя (неадуш.)
пра́льных (адуш.)
Т. пра́льным пра́льнай
пра́льнаю
пра́льным пра́льнымі
М. пра́льным пра́льнай пра́льным пра́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

pralka

ж.

1. пральная машына;

2. дошка для мыцця бялізны; пральная дошка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

washer [ˈwɒʃə] n.

1. tech. ша́йба, пракла́дка

2. infml пра́льная машы́на (аўтаматычная)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)