Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Hain
m -(e)s, -e гай, дубро́ва, прале́сак
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Пралес : шкіра ў лес, на пралес, здароўе ў хаце, хвароба ў лес (Шн. 3), пралес ’пералесак’ (Нікан.). Прыназоўнік на (пралес) у прыкладзе з Шэйка, як быццам бы, сведчыць аб тым, што значэнне тут ’нейкае месца ў лесе’, магчыма, ’прагаліна, паляна’ (параўн. значэнні пралесак). Тады пралес — дэрыват ад пра- (< пера‑? гл.) і лес, у адрозненне ад укр.праліс, польск.prałás і чэш.prales ’некрануты, даўні лес’, якія ад пра- і лес (параўн. Банькоўскі, 2, 756). Параўн. пра́мара.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пучо́к, ‑чка, м.
1.Памянш.да пук 1; невялікая звязка чаго‑н. Сцёпа парваў пралесак, навязаў іх у пучкі.Баранавых.Па ўсіх шчылінах закураных сцен тырчаць пучкі сушаных траў і кветак.Бядуля.
2. Тое, што і пук 1 (у 2 знач.); невялікі пук. Фурманка наблізілася, і Паходня ўключыў ліхтарык, накіраваўшы на яе блакітны пучок святла.Хадкевіч.У кабінеце сядзеў стомлены, сіваваты падпалкоўнік медыцынскай службы. Пад вачамі ў яго — сіняватыя кругі, на пераносіцы — пучок маршчынак.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дадо́му, прысл.
У свой дом, у сваю хату, кватэру; дамоў. Дзяўчынка з маёвага лесу Пад поўдзень дадому прыйшла, Бярэма сінюткіх пралесак З дзялянкі лясной прынясла.Калачынскі.— А цяпер, садоўнікі, .. дадому, абедаць! — камандуе дзед Мірон.Даніленка.// На радзіму, у родныя мясціны. Прыехаць дадому на пабыўку. □ Са зваротам дадому Прывіталі суседзі.Броўка.// У свой двор, у гаспадарку. — Усялякі каменьчык з поля добры гаспадар цягне дадому, каб даць яму лад.Чорны.Хлопцы прыпынілі статак. Гнаць дадому было яшчэ рана.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радзі́ма, ‑ы, ж.
1. Краіна, якая гістарычна належыць пэўнаму народу і якую гэты народ насяляе; бацькаўшчына. Маладыя калгаснікі пайшлі ў Чырвоную Армію са зброяй у руках абараняць сваю радзіму.Колас.Паўстала радзіма, замок Няволі зламала навек, Надзела з пралесак вянок І слёзы сагнала з павек.Купала.// Месца нараджэння каго‑н. Пра славу я тваю дачуўся, Радзіма, Случчына мая!Астрэйка.Калі Альшэўскі збіраецца на радзіму, да маці, яго заўсёды ахоплівае асаблівы настрой.Навуменка.
2. Месца ўзнікнення, паходжання чаго‑н. — Сея — мясцовая назва сіга, — растлумачыў інжынер. — Радзіма гэтай рыбы — Чудское возера.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́ча
1. Насыпаная горка пяску (БРС).
2. Кучка зямлі, якую накапаў крот (Слаўг., Хойн.). Тое ж ку́чка (Слуцк.Сержп. Грам. 54).
2. Калонія грыбоў, пралесак, купка дрэў (Слаўг., Шчуч.). Тое ж ку́чка (Слаўг., Шчуч.), ла́піна́, лапянок (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)