прале́зці, -зу, -зеш, -зе; -ле́зь; зак.

1. Улазячы, прасоўваючыся, з цяжкасцю пранікнуць куды-н.

П. цераз вузкі праход.

2. перан. Абманам і хітрасцю пранікнуць куды-н., дабіцца добрага, выгаднага становішча (разм.).

П. ў высокія чыны.

3. Улезці, прасунуцца.

Шафа тут не пралезе.

|| незак. прала́зіць, -а́жу, -а́зіш, -а́зіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прале́зці

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прале́зу прале́зем
2-я ас. прале́зеш прале́зеце
3-я ас. прале́зе прале́зуць
Прошлы час
м. прале́з прале́злі
ж. прале́зла
н. прале́зла
Загадны лад
2-я ас. прале́зь прале́зьце
Дзеепрыслоўе
прош. час прале́зшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прале́зці сов.

1. проле́зть; (пройти сквозь толпу — ещё) пробра́ться, проти́снуться, проти́скаться, протолка́ться;

2. (сквозь что-л.) пройти́; (о нитке и т.п. — ещё) проде́ться;

3. перен., разг., неодобр. проле́зть, пробра́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прале́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; зак.

1. Пранікнуць куды‑н. праз які‑н. вузкі праход, адтуліну, шчыліну. Пад ганкам можна пралезці пад насціл, на які выгружаюць з вагонаў багаж, грузы. Лынькоў. На .. губах [мужчыны] бегаў салодзенькі смяшок, сам ён увесь варушыўся, ківаўся, гатовы, здаецца, пралезці ў самую маленькую шчылінку. Колас. // Разм. З цяжкасцямі прабрацца праз што‑н. Снегу намяло столькі, што цяжка пралезці. Жычка.

2. перан. Разм. Прабрацца, трапіць куды‑н., злоўжываючы чыім‑н. давер’ем. Магчыма, у арганізацыю пралезлі людзі, звязаныя з нямецкімі карнікамі. Няхай. // Прыстасаваўшыся і хітруючы, дабіцца выгаднага сацыяльнага становішча, незаконна прасунуцца па службе і інш. І падхалімскае майстэрства яго вяло. Пасля вайны вярнуўся, у Мінск і ў міністэрстве пралез у важныя чыны. Панчанка.

3. Улезці, прасунуцца. Прыадчынены дзверы крыху — Абы толькі пралезла міска. Вязень бачыць чужую руку — Валасатую, пульхную — зблізку. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прале́зці гл. пралазіць I

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прала́зіць¹ гл. пралезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прала́з, -у, мн. -ы, -аў, м.

Вузкая адтуліна, праз якую можна пралезці.

Зрабіць п. у плятні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проти́скаться праці́снуцца, прапхну́цца, прале́зці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

протолкну́ться разг. праці́снуцца, прапхну́цца, прале́зці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проле́зть сов., прям., перен. прале́зці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)