пракі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак., што (разм.).

1. Кінуць паміж чым-н.

П. вяроўку паміж сукоў.

2. Злічыць на лічыльніках.

П. на лічыльніках.

3. Кідаючы, не трапіць у цэль.

П. шайбу.

|| незак. пракі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракі́нуць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пракі́ну пракі́нем
2-я ас. пракі́неш пракі́неце
3-я ас. пракі́не пракі́нуць
Прошлы час
м. пракі́нуў пракі́нулі
ж. пракі́нула
н. пракі́нула
Загадны лад
2-я ас. пракі́нь пракі́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час пракі́нуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пракі́нуць сов.

1. (сквозь что-л.) пробро́сить, проки́нуть;

п. вяро́ўку памі́ж суко́ў — пробро́сить (проки́нуть) верёвку ме́жду су́чьев;

2. в др. знач. пробро́сить; промахну́ться;

п. мячспорт. пробро́сить мяч;

п. ка́рту — пробро́сить ка́рту

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Кінуць праз што‑н.

2. Злічыць, падлічыць (на лічыльніках). Пракінуць на лічыльніках.

3. Прапусціць, недагледзець. — Пайду, думаю, паўз кусты, ці ўсё сена разбіта, ці не пракінуў хто пракос які. Ермаловіч.

4. і без дап. Кінуўшы, не папасці, прамахнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракі́нуць

1. drchwerfen* vt;

2. разм. j-m ine Nse drhen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пробро́сить сов., в разн. знач. пракі́нуць;

пробро́сить на счётах пракі́нуць на лічы́льніках;

пробро́сить да́му карт. пракі́нуць да́му;

пробро́сить ша́йбу спорт. пракі́нуць ша́йбу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да пракі́даць.

2. Незак. да пракінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прометну́ть сов. и однокр., прост. пракі́нуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проки́нуть сов., в разн. знач. пракі́нуць, мног. папракіда́ць, папракі́дваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракі́нуты

1. пробро́шенный, проки́нутый;

2. пробро́шенный;

1, 2 см. пракі́нуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)