пракрыча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.

1. Абазвацца крыкам.

Пракрычала дзіця.

2. што і без дап. Вымавіць, гучна крычучы.

П. «ура».

3. Правесці які-н. час крычучы.

Пракрычаць вушы каму пра каго-што, аб кім-чым (разм., неадабр.) — надакучыць бясконцымі расказамі, нястрымнай балбатнёй пра што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракрыча́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пракрычу́ пракрычы́м
2-я ас. пракрычы́ш пракрычыце́
3-я ас. пракрычы́ць пракрыча́ць
Прошлы час
м. пракрыча́ў пракрыча́лі
ж. пракрыча́ла
н. пракрыча́ла
Загадны лад
2-я ас. пракрычы́ пракрычы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пракрыча́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пракрыча́ць сов., в разн. знач. прокрича́ть;

п. «ура́» — прокрича́ть «ура́»;

п. усю́ ноч — прокрича́ть всю ночь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракрыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Абазвацца крыкам. Пракрычала дзіця. □ У лесе спрасонку пракрычала нейкая птушка і сціхла. Мележ. Непадалёку ў чыімсьці хляве пракрычаў сонны певень. Сяркоў.

2. што і без дап. Закрычаць, гучна сказаць што‑н. Пракрычаць «ура». □ — Здарова, братва! — спыніўшыся каля парога,.. пракрычаў Кандрат. Лобан. Пятая ноч пасля расстрэлу рабочых у Вільні. А Алаіза не можа спаць.. Точыць неабходнасць выплеснуць свой боль, пракрычаць пракляцце забойцам. Арабей.

3. што і без дап. Крычаць некаторы час. Пракрычаць усю ноч.

•••

Пракрычаць вушы каму — тое, што і пратрубіць вушы (гл. пратрубіць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракрыча́ць

1. usrufen* vt; inen Schrei usstoßen*;

2. разм. schrien* vi (пра што-н. über A, von D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

узгарла́ніць

‘гучна пракрычаць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узгарла́ню узгарла́нім
2-я ас. узгарла́ніш узгарла́ніце
3-я ас. узгарла́ніць узгарла́няць
Прошлы час
м. узгарла́ніў узгарла́нілі
ж. узгарла́ніла
н. узгарла́ніла
Загадны лад
2-я ас. узгарла́нь узгарла́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час узгарла́ніўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

wykrzyknąć

зак. пракрычаць, усклікнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пралямантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

1. Моцна, працягла пракрычаць.

2. Лямантаваць некаторы час. Пралямантаваць увесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагарлапа́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

Разм.

1. Вельмі моцна пракрычаць, праспяваць што‑н.

2. Гарлапаніць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Пракрычаць, гукнуць. — Цішэй, грамадзяне! — прагукаў .. [Рыгор] і абярнуўся назад. Гартны.

2. Гукаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)