Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
прако́с, -а, мн. -ы, -аў, м.
Пракошаная паласа шырынёй на размах касы, а таксама града скошанай травы.
Шырокі п.
|| прым.прако́сны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прако́см., с.-х. проко́с
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прако́с, ‑а, м.
1. Пракошаная паласа шырынёй у адзін узмах касы, адзін захват касілкі. Мажны і высокі, як дуб, сівы, як выбелены лён,.. [дзед Ахрэм] лёгка махаў касой, пракладаў у высокай траве роўную, гладкую сцяжынку — пракос.Асіпенка.Цімох памянташыў касу і заняў новы пракос.Капыловіч.
2. Доўгая града скошанай травы. Трава лёгка паддавалася і пакорна лажылася ў роўныя пракосы.Колас.[Надзя:] Копы я кончыла растрасаць і пракосы ўсе за Лявонам разбіла, — што цяпер рабіць?Козел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прако́смс.-г. Mahd f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Прако́с ’адлегласць паміж радамі скошанай травы (або збожжа)’ (ТСБМ), проко́с ’тс’ (ТС), ’радок скошанай травы’ (Шат., Сл. ПЗБ). Бяссуфіксны дэрыват ад пракасіць < касіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прако́сныгл. пракасіць, пракос.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
проко́сс.-х.прако́с, -са м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пако́с, -у, м.
1. Месца касьбы.
Лясны п.
2. Касьба або час касьбы.
Пачынаецца п.
3.мн. -ы, -аў. Тое, што і пракос.
|| прым.пако́сны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
pokos, ~u
м.пракос
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)