ПРАКА́ТНАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
атрыманне розных вырабаў і паўфабрыкатаў (пракату) са сталі і інш. металаў шляхам пракаткі. Робіцца таксама дадатковая апрацоўка вырабаў: тэрмічная, траўленне, нанясенне пакрыццяў.
На металургічных (радзей на машынабуд.) заводах П.в. з’яўляецца завяршальным звяном цыкла металургічнай вытв-сці (гл. Металургія, Чорная металургія, Каляровая металургія). Існуюць 2 тэхнал. схемы вытв-сці стальнога пракату, калі гатовыя вырабы атрымліваюць: са злітку або з бесперапынналітых блюмаў, слябаў і загатовак. У гэтых схемах 2 стадыі: па 1-й атрымліваюць паўпрадукт, ахалоджваюць і зачышчаюць, на 2-й ажыццяўляюць паўторны нагрэў паўпрадукту і робяць вырабы на сартавых і інш. пракатных станах.
На Беларусі асн. частку пракату чорных металаў вырабляюць на Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне, таксама на Мінскім аўтамабільным заводзе, Мінскім трактарным заводзе, Гомельскім заводзе сельскагаспадарчага машынабудавання і інш. Выпуск гатовага пракату чорных металаў 1300 тыс. т (1999).
П.І.Рогач.
т. 12, с. 545
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прака́тны 1, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які прызначаецца, служыць для пракаткі, пракату 1 (у 1 знач.). Пракатны стан. Пракатныя валы. // Выраблены шляхам пракаткі, пракату. Пракатныя металічныя вырабы.
2. Які мае адносіны да вырабу пракату. Пракатная вытворчасць. Пракатны цэх.
прака́тны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Які аддаецца напракат. Пракатная машына. Пракатны спартыўны інвентар.
2. Які аддае напракат. Пракатная кантора.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прака́тны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прака́тны |
прака́тная |
прака́тнае |
прака́тныя |
| Р. |
прака́тнага |
прака́тнай прака́тнае |
прака́тнага |
прака́тных |
| Д. |
прака́тнаму |
прака́тнай |
прака́тнаму |
прака́тным |
| В. |
прака́тны (неадуш.) прака́тнага (адуш.) |
прака́тную |
прака́тнае |
прака́тныя (неадуш.) прака́тных (адуш.) |
| Т. |
прака́тным |
прака́тнай прака́тнаю |
прака́тным |
прака́тнымі |
| М. |
прака́тным |
прака́тнай |
прака́тным |
прака́тных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ло́дачна-прака́тны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ло́дачна-прака́тны |
ло́дачна-прака́тная |
ло́дачна-прака́тнае |
ло́дачна-прака́тныя |
| Р. |
ло́дачна-прака́тнага |
ло́дачна-прака́тнай ло́дачна-прака́тнае |
ло́дачна-прака́тнага |
ло́дачна-прака́тных |
| Д. |
ло́дачна-прака́тнаму |
ло́дачна-прака́тнай |
ло́дачна-прака́тнаму |
ло́дачна-прака́тным |
| В. |
ло́дачна-прака́тны (неадуш.) ло́дачна-прака́тнага (адуш.) |
ло́дачна-прака́тную |
ло́дачна-прака́тнае |
ло́дачна-прака́тныя (неадуш.) ло́дачна-прака́тных (адуш.) |
| Т. |
ло́дачна-прака́тным |
ло́дачна-прака́тнай ло́дачна-прака́тнаю |
ло́дачна-прака́тным |
ло́дачна-прака́тнымі |
| М. |
ло́дачна-прака́тным |
ло́дачна-прака́тнай |
ло́дачна-прака́тным |
ло́дачна-прака́тных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
walcowany
walcowan|y
пракатны, вальцаваны;
wyroby ~e тэх. пракат;
blacha ~a — пракатная бляха
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ШНЕЎСКІ МЕТАЛУРГІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў у 1780—1870 у мяст. Вішнева Ашмянскага пав. (цяпер вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл.). Засн. Храптовічам як мануфактура. Працаваў на мясц. балотнай рудзе і драўняным вугалі. У першыя гады выраблялася за год 352—368 т жалеза (з-д працаваў па 40 тыдняў у год). У 1794 каваў зброю для паўстанцаў А.Т.Касцюшкі. У 1828 дзейнічалі плюшчыльная (пракатная) машына, ліцейня для плаўкі чыгуну, вадзяныя машыны, 2 вадзяныя молаты, 5 чыгунных кавадлаў і інш. Вырабляў сашнікі (5 тыс. штук у 1823), паласавое жалеза, адліўкі для с.-г. інвентару і пліт. У 1860 працавалі 2 домны, 3 вагранкі, 8 кавальскіх горнаў і інш., выраблена 160 т чыгуну; агульная колькасць апрацаванага металу каля 1 тыс. т. Працавалі ад 20 (канец 18 ст.) да больш за 200 (1853) рабочых. У сувязі з вычарпаннем радовішчаў мясц. руды і канкурэнцыяй у 1870 закрыты.
т. 4, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прока́тныйI техн. прака́тны;
прока́тный цех прака́тны цэх;
прока́тный заво́д прака́тны заво́д;
прока́тный стан прака́тны стан;
прока́тное произво́дство прака́тная вытво́рчасць;
прока́тные валы́ прака́тныя валы́;
прока́тные металли́ческие изде́лия прака́тныя металі́чныя вы́рабы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)