пракармі́цца гл. карміцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракармі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пракармлю́ся прако́рмімся
2-я ас. прако́рмішся прако́рміцеся
3-я ас. прако́рміцца прако́рмяцца
Прошлы час
м. пракармі́ўся пракармі́ліся
ж. пракармі́лася
н. пракармі́лася
Загадны лад
2-я ас. пракармі́ся пракармі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час пракармі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пракармі́цца сов. прокорми́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракармі́цца, ‑кармлюся, ‑кормішся, ‑корміцца; зак.

Забяспечыць сябе ежай, кормам. Гэтай палянкі зусім даволі было, каб засеяць збожжа ды бульбы і гэтым пракарміцца да новага ўраджаю. Чарот. [Галя:] — На адной стыпендыі .. не вельмі параскашуешся, а мне ж трэба не толькі пракарміцца, але і апрануцца. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракармі́цца sich ernähren; sich ine Zeit lang drchschlagen*, drchkommen* vi (s) (разм.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кармі́цца, кармлю́ся, ко́рмішся, ко́рміцца; незак.

1. Есці, атрымліваць корм; насычацца.

Коні кормяцца на лугах.

2. чым і без дап. Мець за сродак для пражыцця; харчавацца.

Чапля корміцца рыбай.

К. сваёй працай.

3. чым, з чаго, на што. Здабываць сродкі для існавання, пражыцця.

К. паляваннем.

|| зак. пакармі́цца, -кармлю́ся, -ко́рмішся, -ко́рміцца (да 1 знач.) і пракармі́цца, -кармлю́ся, -ко́рмішся, -ко́рміцца (да 3 знач.); наз. прако́рм, -у, м. (да 3 знач.) і пракармле́нне, -я, н. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пражыві́ць, -жыўлю́, -жы́віш, -жы́віць; зак.

У выразе: душу пражывіцьпракарміцца, праіснаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прокорми́ться разг. пракармі́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прахарчава́цца, -чу́юся, -чу́ешся, -чу́ецца; -чу́йся; зак.

Пракарміцца.

П. зіму.

|| незак. прахарчо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. прахарчо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пропита́тьсяI сов., разг. пракармі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)