пракантралява́ць гл. кантраляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракантралява́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пракантралю́ю пракантралю́ем
2-я ас. пракантралю́еш пракантралю́еце
3-я ас. пракантралю́е пракантралю́юць
Прошлы час
м. пракантралява́ў пракантралява́лі
ж. пракантралява́ла
н. пракантралява́ла
Загадны лад
2-я ас. пракантралю́й пракантралю́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пракантралява́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пракантралява́ць сов. проконтроли́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракантралява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

Узяць пад кантроль; праверыць каго‑, што‑н. Андрыяну даручалася пракантраляваць, як выпраўляюцца недахопы. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантралява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., каго-што.

Браць пад кантроль, правяраць.

К. працоўную дысцыпліну.

|| зак. пракантралява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны.

|| наз. кантралява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проконтроли́ровать сов. пракантралява́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракантралява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пракантраляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

skontrolować

зак. пракантраляваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

праве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Упэўніцца, пераканацца ў правільнасці чаго‑н., адпаведнасці чаго‑н. чаму‑н. Праверыць правільнасць рашэння задачы. □ Лясніцкі спыніўся, па маленькаму ручному компасу праверыў напрамак. Шамякін. // Абследаваць з мэтай нагляду. За імі [хлапчукамі] па барознах шэрых Раённы аграном ідзе, Каб глыбіню раллі праверыць, Каб не было агрэхаў дзе. Танк. У поўнач удовін сын выйшаў на мост праверыць, ці стаіць на варце яго таварыш. Якімовіч. // Упэўніцца ў праўдзівасці чаго‑н.; пракантраляваць. Я ўзяў білет, уважліва праверыў яго, потым, не спяшаючыся, пачаў пералічваць рэшту. Анісаў.

2. Падвергнуць выпрабаванню для высвятлення якіх‑н. уласцівасцей, прыгоднасці да чаго‑н. і пад. Усё брыгадзір праверыў: Вароны, трактары, плугі, Ўвесь інвентар рабочы. Танк. Галя праверыла насенне на ўсходжасць. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)