празвані́ць, -аню́, -о́ніш, -о́ніць; зак.

1. Прагучаць (пра звон).

Празваніў званок.

2. што і з інф. Апавясціць звонам пра што-н. (разм.).

Празванілі антракт.

3. Правесці які-н. час звонячы.

Празваніў паўгадзіны — ніхто не адказвае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

празвані́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. празваню́ празво́нім
2-я ас. празво́ніш празво́ніце
3-я ас. празво́ніць празво́няць
Прошлы час
м. празвані́ў празвані́лі
ж. празвані́ла
н. празвані́ла
Загадны лад
2-я ас. празвані́ празвані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час празвані́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

празвані́ць сов., в разн. знач. прозвони́ть;

п. на абе́д — прозвони́ть на обе́д;

п. цэ́лую гадзі́ну — прозвони́ть це́лый час

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

празвані́ць, ‑звашо, ‑звоніш, ‑звоніць; зак.

1. Утварыць гук звону.

2. што. Звонам апавясціць аб чым‑н. У гэты час насценны гадзіннік празваніў палавіну дзесятай... Якімовіч.

3. Званіць некаторы час. Празваніць гадзіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прозвони́ть сов. празвані́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзвані́ць, -званю́, -зво́ніш, -зво́ніць; зак.

1. Скончыць званіць.

Адзванілі званы.

2. Адзначыць што-н. звонам; празваніць.

Гадзіннік адзваніў дванаццаць.

|| незак. адзво́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

протруби́ть сов.

1. пратрубі́ць;

2. перен. пратрубі́ць, празвані́ць;

протруби́ть у́ши адзвані́ць ву́шы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зазвані́ць, ‑званю, ‑звоніш, ‑звоніць; зак.

Пачаць званіць. // Азвацца звонам; празваніць. Гадзіннік зазваніў, і танцоры спынілі танец. Чорны. / у перан. ужыв. Год таму назад прыйшоў .. [М. Танк] у беларускую літаратуру .. і зазваніў сваімі вершамі на старонках беларускіх выданняў. Шырма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзвані́ць, ‑званю, ‑звоніш, ‑звоніць; зак.

1. што. Адзначыць што‑н. звонам; празваніць. На сцяне гадзіннік адзваніў дванаццаць. Галавач.

2. без дап. Кончыць званіць. Даўно адзванілі ў царкве — адпраўлялася праваслаўная імша. Чорны.

•••

Вушы адзваніць — надакучыць просьбай, гутаркай каму‑н., доўга і настойліва прасіць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)