прад’яві́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прад’яўлю́ прад’я́вім
2-я ас. прад’я́віш прад’я́віце
3-я ас. прад’я́віць прад’я́вяць
Прошлы час
м. прад’яві́ў прад’яві́лі
ж. прад’яві́ла
н. прад’яві́ла
Загадны лад
2-я ас. прад’яві́ прад’яві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прад’яві́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прад’яві́ць, -яўлю́, -я́віш, -я́віць; -я́ўлены; зак., што.

1. Паказаць у пацверджанне чаго-н.

Прад’явіце праязныя дакументы!

2. Заявіць аб якой-н. прэтэнзіі ў адносінах да каго-н. (афіц.).

П. абвінавачанне.

П. іск.

|| незак. прад’яўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прад’яўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прад’яві́ць сов., в разн. знач. предъяви́ть;

п. дакуме́нт — предъяви́ть докуме́нт;

п. прэтэ́нзію — предъяви́ть прете́нзию

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прад’яві́ць, ‑яўлю, ‑явіш, ‑явіць; зак., што.

1. Паказаць (які‑н. дакумент, білет) у пацверджанне чаго‑н. [Камандзір коннікаў] здзівіўся з’яўленню ў іх часці пяхотных камандзіраў і таму загадаў прад’явіць дакументы. Машара.

2. Заявіць аб якіх‑н. прэтэнзіях, патрабаваннях у адносінах да каго‑, чаго‑н. [Вярбіцкі:] — Вы.. не мелі права арыштоўваць нас, не прад’явіўшы абвінавачання. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прад’яві́ць гл. прад’яўляць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Прад’яві́ць ’паказаць (дакумент і г. д.); заявіць’ (ТСБМ). З рус. предъяви́ть ’тс’ (Пацюпа, Гармонія, 11).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

предъяви́ть сов. прад’яві́ць; (показать) паказа́ць;

предъяви́ть про́пуск прад’яві́ць (паказа́ць) про́пуск;

предъяви́ть тре́бование прад’яві́ць патрабава́нне;

предъяви́ть чек прад’яві́ць чэк;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прад’яўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да прад’явіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іск, -у, м.

Зварот у суд з патрабаваннем аб абароне грамадзянскіх правоў (спец.).

Прад’явіць і.

|| прым. і́скавы, -ая, -ае.

Іскавая заява.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прад’я́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прад’явіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)