прадугле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Наперад убачыць, угадаць магчымасць чаго-н.

П. усе выпадкі.

|| незак. прадугле́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадугле́дзець

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прадугле́джу прадугле́дзім
2-я ас. прадугле́дзіш прадугле́дзіце
3-я ас. прадугле́дзіць прадугле́дзяць
Прошлы час
м. прадугле́дзеў прадугле́дзелі
ж. прадугле́дзела
н. прадугле́дзела
Загадны лад
2-я ас. прадугле́дзь прадугле́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час прадугле́дзеўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прадугле́дзець сов. предусмотре́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадугле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Наперад убачыць, угадаць магчымасць чаго‑н. — Я пачуў чужыя крокі і схапіўся за пісталет. Ён [Савіч] прадугледзеў гэта. Сказаў з-за вугла: «Не ўздумайце страляць». Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадугле́джваць, прадугле́дзець voráussehen* vt; vorhérsehen* vt; vórsorgen vt; vórsehen* vt (забяспечыць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

предусмотре́ть сов. прадугле́дзець, прадба́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадугада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Наперад угадаць, прадугледзець.

П. адказ.

|| незак. прадуга́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадугле́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прадугледзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намеркава́ць

‘прадугледзець што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. намярку́ю намярку́ем
2-я ас. намярку́еш намярку́еце
3-я ас. намярку́е намярку́юць
Прошлы час
м. намеркава́ў намеркава́лі
ж. намеркава́ла
н. намеркава́ла
Загадны лад
2-я ас. намярку́й намярку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час намеркава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непрадугле́джаны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога нельга было прадугледзець. Непрадугледжаныя цяжкасці. // Не дазволены афіцыйна. Непрадугледжаны законам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)