прагрэ́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.

У матэматыцы: рад лікаў, што павялічваюцца або памяншаюцца, у якім рознасць або адносіны паміж суседнімі лікамі захоўваюць пастаянную велічыню.

Арыфметычная п.

Геаметрычная п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагрэ́сія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прагрэ́сія прагрэ́сіі
Р. прагрэ́сіі прагрэ́сій
Д. прагрэ́сіі прагрэ́сіям
В. прагрэ́сію прагрэ́сіі
Т. прагрэ́сіяй
прагрэ́сіяю
прагрэ́сіямі
М. прагрэ́сіі прагрэ́сіях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прагрэ́сія ж., мат. прогре́ссия;

геаметры́чная п. — геометри́ческая прогре́ссия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагрэ́сія, ‑і, ж.

У матэматыцы — рад лікаў, у якім кожны атрымліваецца з папярэдняга шляхам прыбаўлення пастаяннага для данай прагрэсіі ліку (арыфметычная прагрэсія) або шляхам памнажэння на пастаянны лік (геаметрычная прагрэсія).

[Ад лац. progressio — рух наперад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРАГРЭ́СІЯ (ад прагрэс),

паслядоўнасць u1, u2 ..., un, ..., кожны член uk якой атрымліваецца з папярэдняга uk−1 прыбаўленнем пастаяннага (для дадзенай П.) ліку (арыфметычная прагрэсія) ці множаннем на пастаянны лік (геаметрычная прагрэсія).

т. 12, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прагрэ́сія ж. матэм. Progressin f -, -en; Zhlenreihe f -, -n;

арыфметы́чная прагрэ́сія arithmtische Rihe

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прагрэ́сія

(лац. progressio = рух наперад)

рад лікаў, якія паслядоўна павялічваюцца або памяншаюцца так, што розніца або адносіны паміж суседнімі лікамі з’яўляюцца велічынёй пастаяннай (напр. арыфметычная п., геаметрычная п.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Геаметрычная прагрэсія 3/406; 8/303

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Арыфметычная прагрэсія 1/492; 8/303

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕАМЕТРЫ́ЧНАЯ ПРАГРЭ́СІЯ,

паслядоўнасць лікаў, кожны з якіх атрымліваецца з папярэдняга множаннем на пастаянны лік q≠0 (назоўнік геаметрычнай прагрэсіі). Напр., 2, 8, 32, ..., q=4. Калі q>1 (q<1), геаметрычная прагрэсія наз. нарастальнай (спадальнай), пры q<0 — знакачаргавальнай. Агульны (n-ны) член вылічаецца па формуле an=a1q​n−1. Калі ўсе члены геаметрычнай прагрэсіі дадатныя, то кожны з іх (акрамя 1-га) роўны сярэдняму геаметрычнаму (адсюль назва) сваіх бліжэйшых суседзяў. Суму першых n членаў геаметрычнай прагрэсіі вылічаюць па формуле Sn=a1(1−q​n)/(1−q). Бясконцая геаметрычная прагрэсія пры |q|≥1 разбягаецца.

т. 5, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)