прагарэ́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ры́; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца дзіравым ад агню.

Сцяна прагарэла.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Згарэць зусім.

Дровы ў печы прагарэлі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гарэць які-н. час.

Ліхтар прагарэў усю ноч.

4. перан. Пацярпець няўдачу ў справе, пераважна грашовай (разм.).

Справа мая прагарэла.

|| незак. прагара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1, 2 і 4 знач.) і прага́рваць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагарэ́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прагару́ прагары́м
2-я ас. прагары́ш прагарыце́
3-я ас. прагары́ць прагара́ць
Прошлы час
м. прагарэ́ў прагарэ́лі
ж. прагарэ́ла
н. прагарэ́ла
Загадны лад
2-я ас. прагары́ прагары́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прагарэ́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прагарэ́ць сов., в разн. знач. прогоре́ть;

кастру́ля ~рэ́ла — кастрю́ля прогоре́ла;

ліхта́р ~рэ́ў усю́ ноч — фона́рь прогоре́л всю ночь;

спра́ва ~рэ́ла — де́ло прогоре́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагарэ́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

1. Зрабіцца дзіравым ад агню. Страха можа прагарэць, агонь возьме яе з сярэдзіны, і яна загарыцца адразу ўся. Пташнікаў.

2. Згарэць зусім, ператварыцца ў вуглі. Дровы ў печы прагарэлі. // Скончыць гарэць, паліцца. Печ прагарэла.

3. перан. Разм. Пацярпець няўдачу, абанкруціцца, разарыцца. [Біржа] няспынна паведамляе, хто сёння нечакана разбагацеў, а хто прагарэў. «Звязда».

4. Гарэць некаторы час. Ліхтар прагарэў усю ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагарэ́ць

1. (пра дровы і г. д.) verbrnnen* vi (s);

2. (наскрозь) drchbrennen* vi (s);

3. разм. (пацярпець крах) Bankrtt [Plite] mchen, Bankrtt [Plite] ghen*, verkrchen vi (s); bgebrannt sein (застацца без грошай)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

проже́чься прапалі́цца, прагарэ́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагара́ць, ‑ае.

Незак. да прагарэць (у 1, 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прага́рваць, ‑ае.

Незак. да прагарэць (у 1, 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасмалі́цца

прагарэць наскрозь; асмаліцца на агні’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. прасма́ліцца прасма́ляцца
Прошлы час
м. прасмалі́ўся прасмалі́ліся
ж. прасмалі́лася
н. прасмалі́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прага́рваць несов., в разн. знач. прогора́ть; см. прагарэ́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)