прага́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прага́льны прага́льная прага́льнае прага́льныя
Р. прага́льнага прага́льнай
прага́льнае
прага́льнага прага́льных
Д. прага́льнаму прага́льнай прага́льнаму прага́льным
В. прага́льны (неадуш.)
прага́льнага (адуш.)
прага́льную прага́льнае прага́льныя (неадуш.)
прага́льных (адуш.)
Т. прага́льным прага́льнай
прага́льнаю
прага́льным прага́льнымі
М. прага́льным прага́льнай прага́льным прага́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Прагальны матэрыял 8/530

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІНАТЫ́П (ад лац. linea лінія + грэч. typos адбітак),

друкарская наборная радковаадліўная машына, з дапамогай якой атрымліваюць набор у выглядзе маналітных металічных радкоў з рэльефнай друкавальнай паверхняй. Складаецца з наборнага, адліўнога і разборачнага апаратаў.

У адпаведнасці з імпульсамі клавіятуры (кіроўнымі сігналамі праграмы) з магазінаў выпадаюць метал. матрыцы з паглыбленым відарысам літар. Сабраны з матрыц і прагальных элементаў тэкставы радок ідзе ў адліўны вузел, дзе паглыбленні матрыц заліваюцца друкарскім сплавам. Адліты радок абразаецца па росце і кеглі, матрыцы разборачным апаратам вяртаюцца ў адпаведныя магазіны, а прагальны матэрыял — у спец. каробку. Ёсць Л. паўаўтам. (прадукцыйнасць 7—8 радкоў за мінуту) і аўтам. (16 радкоў). Л. вынайдзены ў 1884 О.Мергенталерам (ЗША). У СССР пачалі вырабляцца з 1932. З пашырэннем фотанабору і камп’ютэрных тэхналогій Л. замяняюцца фотанаборнымі машынамі і камп’ютэрнымі сістэмамі.

Паўаўтаматычны лінатып для простага набору: 1 — адліўны вузел; 2 — разборачны вузел; 3 — збіральнік; 4 — кіроўнае прыстасаванне; 5 — клавіятура.

т. 9, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)