Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
набо́б, ‑а, м.
1. Тытул правіцеляў індыйскіх правінцый. // Асоба, якая мае такі тытул.
2.перан. Вельмі багаты чалавек, які жыве ў раскошы.
[Англ. nabob, фр. nabab, ад араб. мн. л. núvvāb — князькі ў мусульманскай Індыі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРА́СКАЯ У́НІЯ 1579,
пагадненне пра аб’яднанне валонскіх правінцый на Пд Нідэрландаў (Эно, Артуа, Дуэ), заключанае па ініцыятыве рэакц. каталіцкага дваранства. У выніку на пэўных умовах аднаўлялася ісп. панаванне над правінцыямі. Накіравана фактычна супраць нац.-выз. вайны з Іспаніяй у ходзе Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. У адказ сем рэв.правінцый на Пн Нідэрландаў заключылі Утрэхцкую унію. Аформлена 6 студз. ў Арасе (прав. Артуа); пазней да Аранскай уніі далучыліся прав. Ліль, Аршы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ДЫ,
народ, карэннае насельніцтва Шры-Ланкі (пераважна ўсх.правінцый). Каля 1 тыс.чал. (1987). Належаць да ведоіднай расы. Мова індаіранскай групы. Сярод вернікаў пераважаюць будысты і індуісты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́НСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т, Рэйнскі універсітэт імя Фрыдрыха Вільгельма ў Боне,
адзін з буйнейшых ун-таў Германіі. Засн. ў 1777 у Боне як акадэмія, якая павінна была стаць цэнтрам асветы на Рэйнскіх землях. У 1786 перайменавана ва ун-т. Праз 10 гадоў зачынены ў час акупацыі Рэйнскіх правінцыйфранц. войскамі. У 1818 аднавіў дзейнасць пасля перадачы Прусіі Рэйнскіх правінцый каралём Фрыдрыхам Вільгельмам III. У 19 ст. Бонскі універсітэт саступаў па сваёй значнасці ў Германіі толькі Берлінскаму ун-ту. Сярод выкладчыкаў ун-та буйнейшыя вучоныя Б.Нібур, Ф.Дзіц, А.Шлегель, Г.Гельмгольц, Ф.Паўльсен. Ф-ты: паліт. навук, права, матэм., прыродазнаўчых навук, мед., свабодных мастацтваў, 2 тэалагічныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКУРЫЁНЫ [лац. decurio (decurionis)],
1) у Стараж. Рыме начальнік атрада (дэкурыі), які складаўся з 10 коннікаў.
2) Чл.гар. саветаў (сенатаў ці курый), якія спачатку існавалі ў залежных ад Рыма гар. абшчынах, пазней у час імперыі — ва ўсіх гарадах рым.правінцый. Камплектаваліся з былых гар. магістратараў. Пасада была пачэснай і пажыццёвай.
3) У 4 ст. да н.э. прывілеяванае саслоўе сярэдніх землеўладальнікаў. Д. займаліся размеркаваннем і зборам падаткаў, здачай у арэнду гар. зямель, распараджаліся гандл. упраўленнем, арганізоўвалі гульні і святкаванні. Дзейнасць Д. кантралявалі спец. куратары і намеснікі правінцый. Эдыктамі імператара Канстанціна 316 і 325 да н.э. былі навечна замацаваны за месцам жыхарства з забаронай пакідаць гарады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛА́НДЫЯ (Holland),
гістарычная вобласць на З Нідэрландаў. Утварылася ў 10 ст. як графства. У 1299—1354 аб’яднана з графствам Генегаў (Эно). У 1433—77 у складзе Бургундыі. З 1477 (канчаткова з 1482) пад уладай Габсбургаў, адна з 17 правінцый Нідэрландаў гістарычных. Найб. эканамічна развітая правінцыя (сукнаробства, рыбалоўства, мараходства, суднабудаванне, гандаль), адыграла вядучую ролю ў Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі, у ходзе якой утворана незалежная Рэспубліка Злучаных правінцый (наз. таксама Галандская рэспубліка або проста Галандыя) з эканам. і паліт. ядром у Галандыі. У 1806—10 існавала залежнае ад Францыі Галандскае каралеўства на чале з Луі Банапартам. У складзе сучаснага Каралеўства Нідэрландаў (з 1830; неафіцыйна наз. Галандыя) падзяляецца на 2 правінцыі — Паўн. (адм. цэнтр г. Харлем) і Паўд. (адм. цэнтр г. Гаага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬГЕ́ЛЬМ I АРА́НСКІ (Willem van Oranje) Маўклівы
(24.4.1533, г. Дыленбург, Германія — 10.7.1584),
прынц аранскі (з 1544), граф насаўскі, дзеяч Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. У 1559 прызначаны статхаўдэрам (правіцелем) Галандыі, Зеландыі і Утрэхта. Разам з Л.Эгмантам і Ф.Горнам узначаліў апазіцыю супраць ісп. панавання ў краіне. Пасля ўвядзення ў краіну ісп. войска пад кіраўніцтвам Ф.Альбы і ўстанаўлення дыктатуры (1567) эмігрыраваў у Германію. Адтуль на чале войска ў 1572 уступіў у Нідэрланды; быў прызначаны статхаўдэрам правінцый Штаты Галандыі і Зеландыя. Садзейнічаў заключэнню Генцкага прымірэння паміж католікамі і пратэстантамі (1576). Пасля заключэння Утрэхцкай уніі 1579 страціў уплыў у паўд. Нідэрландах, што прывяло да стварэння Рэспублікі Аб’яднаных правінцый (1581). Вызначаўся верацярпімасцю. Забіты ў Дэлфце каталіцкім фанатыкам Б.Жэрарам. Пасля смерці абвешчаны нац. героем Нідэрландаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЗІЯ (Asia),
рымская правінцыя ў зах. частцы Малой Азіі. Утворана ў 133 да н.э. на тэр.б.Пергамскага царства. У 1 ст. да н.э. — 1 ст.н.э. яе тэр. была расшырана. Правінцыяльнае ўпарадкаванне з 126 да н.э. З 27 да н.э. — сенацкая правінцыя, з часоў Дыяклетыяна падзелена на 7 асобных правінцый.