праві́зар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Аптэчны работнік, фармацэўт вышэйшай кваліфікацыі.

|| прым. праві́зарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праві́зар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. праві́зар праві́зары
Р. праві́зара праві́зараў
Д. праві́зару праві́зарам
В. праві́зара праві́зараў
Т. праві́зарам праві́зарамі
М. праві́зару праві́зарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праві́зар м. прови́зор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праві́зар, ‑а, м.

Аптэчны работнік вышэйшай кваліфікацыі.

[Ад лац. provisor.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праві́зар м. фарм. Provisor [-´vi:-] m -s, -sren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

праві́зар

(лац. provisor = які забяспечвае, прадбачыць)

аптэкар, фармацэўт вышэйшай кваліфікацыі, які мае вышэйшую фармацэўтычную адукацыю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ ПРАВІ́ЗАР БЕЛАРУ́СКАЙ ССР,

ганаровае званне, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР правізарам, што працавалі па спецыяльнасці не менш за 10 гадоў, асабліва вызначыліся сваёй практычнай дзейнасцю ў галіне аховы здароўя і актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 3.2.1978, прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР. Скасавана 23.11.1988. У 1971—78 профільным спецыялістам аховы здароўя, у т. л. правізарам, прысвойвалася званне заслужаны работнік аховы здароўя Беларускай ССР.

Заслужаныя правізары Беларускай ССР

1972. К.​І.​Фёдарава, Г.​К.​Ярмоленка.

1975. З.​А.​Якутава.

1976. П.​Г.​Дзічанкова.

1978. В.​І.​Альшэўская, Н.​П.​Гайс, А.​І.​Шупо.

1979. Г.​Ю.​Баранчук, І.​Я.​Жаркевіч, М.​М.​Кротава, Г.​І.​Лапыш, Г.​М.​Якушэнкава.

1980. В.​М.​Кароль, Л.​В.​Раманчанка.

1981. Т.​Ф.​Верас, С.​М.​Катырла, Т.​М.​Курносава, Ч.​А.​Лашук. Т.​М.​Чупілава, С.​Р.​Шамрук, Л.​І.​Шорахава, Ф.​П.​Яфрэменка.

1987. Л.​А.​Лаўрова.

т. 6, с. 561

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прови́зор праві́зар, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЖАРКО́Ў (Леанід Васілевіч) (н. 15.10.1946, в. Сцяпанава Смаленскай вобл., Расія),

бел. вучоны-фармацэўт. Д-р фармацэўтычных навук (1992). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1973). З 1975 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1994 загадчык-правізар цэнтр. раённай аптэкі ў Мінску.

т. 6, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Provisor [-'vi:-] m -s, -sren праві́зар, зага́дчык аптэ́кі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)