Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
право́днасцьж., физ., биол. проводи́мость
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
право́днасць, ‑і, ж.
1. Здольнасць рэчыва, матэрыі праводзіць цяпло, гук, электрычны ток і пад. Праводнасць металаў.
2. Здольнасць нервовых і мышачных тканак жывёльнага арганізма перадаваць узбуджэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Праводнасць (у біялогіі) 8/529
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВО́ДНАСЦЬу фізіялогіі,
здольнасць жывой тканкі праводзіць узбуджэнне. У жывёл і чалавека адрозніваюць 2 тыпы праводзячых элементаў. Праводзячыя шляхі ц. н. с. — група нерв. валокнаў, што звязвае розныя аддзелы ц. н. с. і характарызуецца агульнасцю марфал. будовы і функцыі. Вылучаюць асацыятыўныя (кароткія і доўгія), якія злучаюць розныя аддзелы кары аднаго паўшар’я, камісуральныя, што звязваюць абодва паўшар’і, забяспечваюць іх сумесную дзейнасць, і праекцыйныя, якія злучаюць кару галаўнога мозга з яго ніжнімі аддзеламі, а праз іх — з перыферыяй. Праводзячая сістэма сэрца — сукупнасць утварэнняў атыпічнай мускулатуры (пучкоў, вузлоў і валокнаў), што маюць здольнасць генерыраваць імпульс узбуджэння і праводзіць яго да ўсіх аддзелаў міякарда перадсэрдзяў і жалудачкаў для забеспячэння іх каардынаваных скарачэнняў. Клеткі гэтай сістэмы — атыпічныя кардыяміяцыты — з’яўляюцца маладыферэнцыраванымі мышачнымі клеткамі. Маюць важную фізіял. асаблівасць — здольнасць да аўтаматыі. Менавіта ў структурах праводзячай сістэмы сэрца генерыруецца рытм сэрца. У норме вадзіцелем рытму з’яўляецца сінаатрыяльны вузел. Здольнасць да аўтаматыі памяншаецца ў напрамку ад асновы да верхавінкі сэрца, што забяспечвае яго аптымальную работу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
право́днасцьж.фізіял. Léitfähigkeit f -, Léitvermögen n -s; эл. Léitwert m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Дзірачная праводнасць 4/595; 8/347, 391
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННАЯ ПРАВО́ДНАСЦЬ, праводнасцьn-тыпу,
электраправоднасць паўправадніка, у якім асн. носьбіты току — электроны праводнасці. Э.п. мае месца ў паўправадніках, калі канцэнтрацыя донараў перавышае канцэнтрацыю акцэптараў.