правары́на
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
правары́на |
правары́ны |
| Р. |
правары́ны |
правары́н |
| Д. |
правары́не |
правары́нам |
| В. |
правары́ну |
правары́ны |
| Т. |
правары́най правары́наю |
правары́намі |
| М. |
правары́не |
правары́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
правары́на ж., обл. сто́йло ср., стано́к ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
правары́на, ‑ы, ж.
Абл. Стойла. Цяпер .. [Ігналь] бачыў, што трэба падрамантаваць хлевушок, трэба адгарадзіць праварыны каню і карове. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Правары́на ’бервяно, брус’ (Сл. рэг. лекс.). Параўн. літ. pravarìnė ’жэрдка, перагародка’, што лічыцца запазычаным з польск. przeworzyna < przewora ’перагародка’; на думку Лаўчутэ (Балтизмы, 71), хутчэй, да літ. prãvaras ’прылазнік’. Параўн., аднак, правары́на/про́ворына ’разворка ў возе’ (лельч., Нікан., Трансп.), што звязана з вор 2 (гл.) са значэннем ’соваць, піхаць’. Гл. праваро́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Праваро́к (проворо́к) ’прылазнік’ (брасл., Праблемы філал.). Паводле Непакупнага (там жа, 93), з літ. prävaras ’тс’. Сюды ж праворны ’курцік’ (Нік. Очерки), праварына ’стойла’ (міёр., Нар. словатв.), што да літ. pravarinė ’адроджанае месца ў хляве’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 71).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
kojec
м.
1. клетка для свойскай птушкі;
2. куратнік;
3. стойла; праварына;
4. хадункі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
boks, ~u
I м. спарт.
бокс;
uprawiać boks — займацца боксам
II м.
1. бокс (ізаляванае памяшканне);
2. стойла, праварына
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
стано́кI м.;
1. техн. стано́к, -нка́ м., варшта́т, -та м.;
2. (пулемёт, орудия) стано́к, -нка́ м.;
3. (приспособление при ковке лошадей) стано́к, -нка́ м.;
4. (стойло) правары́на, -ны ж., сто́йла, -ла ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)