праваро́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што (разм.).

Прапусціць, празяваць.

Такі зручны выпадак праваронілі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праваро́ніць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праваро́ню праваро́нім
2-я ас. праваро́ніш праваро́ніце
3-я ас. праваро́ніць праваро́няць
Прошлы час
м. праваро́ніў праваро́нілі
ж. праваро́ніла
н. праваро́ніла
Загадны лад
2-я ас. праваро́нь праваро́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час праваро́ніўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праваро́ніць сов., разг. проворо́нить, проморга́ть, прошля́пить, прохло́пать;

п. зру́чны вы́падак — проворо́нить (проморга́ть) удо́бный слу́чай

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праваро́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Разм. Прапусціць, не выкарыстаць чаго‑н. з-за няўвагі; празяваць. — «Ракету» праваронілі, поездам паедзеце, а то і аўтобусам. Жычка. [Васіль] то ішоў, то трусіў уподбег, думкі, як авадні, апаноўвалі, пераконвалі: запазніўся, правароніў, занялі ўжо [участак]. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праваро́ніць разм. versäumen vt; verpssen vt (выпадак); sich (D) etw. entghen lssen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Правароніць ’прапусціць, не выкарыстаць чаго-небудзь з-за няўвагі’ (ТСБМ). Рус. проворо́нить ’тс’. Ад варона ’варона; разявака, цюхцяй’. Апошняе значэнне ўсталявалася, магчыма, пад уплывам баек, адным з персанажаў якіх з’яўлялася варона.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праваро́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да правароніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проворо́нить сов., прост. праваро́ніць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праваро́нены разг. проворо́ненный, прохло́панный; см. праваро́ніць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праваро́ньваць несов., разг. проворо́нивать, прохло́пывать; см. праваро́ніць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)