праважа́ты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. праважа́ты праважа́тая праважа́тае праважа́тыя
Р. праважа́тага праважа́тай
праважа́тае
праважа́тага праважа́тых
Д. праважа́таму праважа́тай праважа́таму праважа́тым
В. праважа́ты (неадуш.)
праважа́тага (адуш.)
праважа́тую праважа́тае праважа́тыя (неадуш.)
праважа́тых (адуш.)
Т. праважа́тым праважа́тай
праважа́таю
праважа́тым праважа́тымі
М. праважа́тым праважа́тай праважа́тым праважа́тых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праважа́ты

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. праважа́ты праважа́тыя
Р. праважа́тага праважа́тых
Д. праважа́таму праважа́тым
В. праважа́тага праважа́тых
Т. праважа́тым праважа́тымі
М. праважа́тым праважа́тых

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праважа́ты, ‑ага, м.

Разм. Той, хто суправаджае каго‑н. з мэтай аховы яго або каб паказаць дарогу. Праважаты наш начаваць не застаўся, як ні ўгаворвалі яго партызаны, ведаючы, што можна ў такую завіруху збіцца з дарогі ў полі. Шамякін. // Той, хто праводзіць каго‑н. на поезд, самалёт і пад. Правадніца папярэдзіла праважатых, каб пакінулі вагон. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праважа́ты м. Begliter m -s, -, Gelitsmann m -(e)s, -männer і -leute

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Праважа́ты ’той, хто суправаджае каго-небудзь з мэтай аховы ці паказвае дарогу’, ’той, хто праводзіць на поезд, самалёт і пад.’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. провожа́тый ’тс’ < провожа́ть ’праводзіць’; параўн. адаптаванае провожа́тор ’суправаджальнік’, паралельнае да провода́тор ’павадыр’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cicerone

м. або м. нескл. [cziczerone] кніжн. гід, праважаты; чычэроне; экскурсавод

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)