Міжнародна-прававая арэнда 7/176

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАВАВАЯ ДЗЯРЖА́ВА,

дзяржава, у якой функцыянуе рэжым канстытуцыйнага праўлення, ажыццяўляюцца прынцыпы вяршэнства закону і права. Характэрныя адзнакі П.дз.: прызнанне і гарантаванасць правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, узаемная адказнасць дзяржавы і асобы, судовая абарона асоб і інш. суб’ектаў грамадскіх адносін, адпаведнасць унутр. заканадаўства агульнапрынятым прынцыпам і нормам міжнар. права. Канцэпцыя П.дз. склалася на аснове асэнсавання і ўспрымання універсальных ідэй мысліцеляў былых эпох — вяршэнства закона (Сакрат, Платон, Арыстоцель і інш.), раздзялення ўлад (Палібій, Дж.​Лок, Ш.​Мантэск’ё і інш.), неадчужальнасць прыродных правоў чалавека (Ж.​Ж.​Русо, Дж.​Лілберн і інш.). У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэсп. рэферэндуме 1996, Беларусь абвешчана унітарнай дэмакр. сацыяльнай П. дз.

І.​І.​Катляр.

т. 12, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАВАВА́Я ДАПАМО́ГА.

дагаворы аб прававой дапамозе, дагаворы, якія заключаюцца дзяржавамі па пытаннях супрацоўніцтва ўстаноў юстыцыі (судоў, органаў натарыяту, пракуратуры), па аказанні юрыд. дапамогі па цывільных, сямейных і крымін. справах. У СНД прынята Мінская канвенцыя аб П.д. і прававых адносінах (1993). Беларусь мае таксама дагаворы аб П.д. з шэрагам інш. замежных дзяржаў. Мэта дагавораў — забеспячэнне ўзаемнага прызнання і захавання маёмасных і асабістых правоў грамадзян адной дзяржавы на тэр. другой дзяржавы. Дагаворы рэгулююць пытанні супрацоўніцтва паміж установамі юстыцыі, прававой абароны, вызначэння кампетэнцыі судоў і прымянення права, працэсуальных правоў іншаземцаў, выканання даручэнняў аб П.д., прызначэння і выканання рашэнняў па цывільных, сямейных справах, прызнання і перасылкі дакументаў, выдачы злачынцаў і г.д. Паводле дагавора П.д. грамадзяне адной дзяржавы карыстаюцца на тэр. другой дзяржавы такой жа абаронай іх асабістых і маёмасных правоў, як і ўласныя грамадзяне.

І.​І.​Катляр.

т. 12, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАВАВА́Я ІНСПЕ́КЦЫЯ ПРА́ЦЫ,

спецыяльны орган, які ажыццяўляе нагляд і кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы і правілаў па ахове працы. На Беларусі такія функцыі выконвае К-т па інспекцыі працы пры Мін-ве працы. У структуру К-та ўваходзяць: цэнтр. апарат, абл. і Мінскае гар. ўпраўленні, міжраённыя інспекцыі працы. Рашэнні К-та з’яўляюцца абавязковымі для выканання мін-вамі, інш. рэсп. органамі дзярж. кіравання, выканаўчымі і распарадчымі органамі, наймальнікамі і службовымі асобамі. Асн. задачы П.і.п.: нагляд і кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы; прафілактыка, выяўленне і выкараненне парушэнняў заканадаўства; правядзенне спец. расследаванняў няшчасных выпадкаў на вытв-сці, а таксама кантроль за выкананнем наймальнікамі Палажэння аб расследаванні і ўліку няшчасных выпадкаў на вытв-сці, збор і аналіз інфармацыі аб няшчасных выпадках, прафес. захворваннях, парушэннях заканадаўства, падрыхтоўка прапаноў па іх папярэджанні і да т.п.

В.​І.​Семянкоў.

т. 12, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

юрысды́кцыя, ‑і, ж.

1. Права праводзіць суд, рашаць прававыя пытанні.

2. Прававая сфера, на якую распаўсюджваюцца паўнамоцтвы дадзенага дзяржаўнага органа. Падлягаць чыёй‑н. юрысдыкцыі.

[Лац. jurisdictio — судаводства, вядзенне суда.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прававы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прававы́ правава́я прававо́е прававы́я
Р. прававо́га прававо́й
прававо́е
прававо́га прававы́х
Д. прававо́му прававо́й прававо́му прававы́м
В. прававы́ (неадуш.)
прававо́га (адуш.)
прававу́ю прававо́е прававы́я (неадуш.)
прававы́х (адуш.)
Т. прававы́м прававо́й
прававо́ю
прававы́м прававы́мі
М. прававы́м прававо́й прававы́м прававы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КВАЛІФІКА́ЦЫЯ ЗЛАЧЫ́НСТВА,

крымінальна-прававая ацэнка злачыннага дзеяння, якая заключаецца ва ўстанаўленні адпаведнасці яго прыкмет да прыкмет складу злачынства, прадугледжанага крымін. законам. К.з. ажыццяўляецца органамі папярэдняга расследавання, а канчаткова — прыгаворам суда.

т. 8, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

praworządny

praworządn|y

законны; прававы;

~e państwo — прававая дзяржава

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЗЛАЧЫ́ННАСЦЬ,

сукупнасць усіх фактычна ўчыненых проціпраўных дзеянняў (злачынстваў), за кожнае з якіх прадугледжана крымін. пакаранне; масавая негатыўная сацыяльна-прававая з’ява. Аналіз каранёў, прычын, характару і структуры З. дае магчымасць выпрацоўваць і ажыццяўляць меры па яе папярэджанні. Гл. таксама Адказнасць юрыдычная, Арганізаваная злачыннасць.

т. 7, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

індывідуальна-прававы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. індывідуальна-прававы індывідуальна-прававая індывідуальна-прававое індывідуальна-прававыя
Р. індывідуальна-прававога індывідуальна-прававой
індывідуальна-прававое
індывідуальна-прававога індывідуальна-прававых
Д. індывідуальна-прававому індывідуальна-прававой індывідуальна-прававому індывідуальна-прававым
В. індывідуальна-прававы
індывідуальна-прававога
індывідуальна-прававую індывідуальна-прававое індывідуальна-прававыя
Т. індывідуальна-прававым індывідуальна-прававой
індывідуальна-прававою
індывідуальна-прававым індывідуальна-прававымі
М. індывідуальна-прававым індывідуальна-прававой індывідуальна-прававым індывідуальна-прававых

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)