Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
прабадны́мед. прободно́й
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прабадны́, ‑ая, ‑ое.
Спец. Які выклікае прабадзенне; які суправаджаецца прабадзеннем. Прабадная язва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабадны́мед durchbóhrend;
прабадна́я язва perforatíves [-v-] Geschwür
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прабада́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак. і незак., што (спец.).
Утварыць (утвараць) навылётную адтуліну ў сценцы полага органа.
|| наз.прабадзе́нне, -я, н.
П. страўніка.
|| прым.прабадны́, -а́я, -о́е.
Прабадная язва.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прободно́йпрабадны́;
прободна́я я́зва прабадна́я я́зва.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АПЕНДЫЦЫ́Т,
запаленне чэрвепадобнага адростка (апендыкса) сляпой кішкі ў чалавека. Хварэюць людзі ўсіх узростаў. Асноўнай прычынай апендыцыту лічаць пераход мікраарганізмаў, што пастаянна прысутнічаюць у адростку, у стан хваробатворных (напр., пры затрымцы ў сляпой кішцы і апендыксе калавых масаў), запаўненне апендыкса дробнымі глістамі, закупорка яго прасвету іншароднымі целамі ці камячкамі цвёрдага калу і парушэнне такім чынам яго апаражнення. Апендыцыт часам бывае пры парушэнні кровазвароту ў сценках апендыкса пры раздражненні нерв. сістэмы. Спрыяюць развіццю апендыцыту вяласць кішэчніка, сістэматычнае ўжыванне ў ежу вял. колькасці мясных прадуктаў, перагрузка стрававальна-кішачнага тракту бялкамі. Асн. прыкметы вострага апендыцыту — рэзкі або паступовы з хуткім нарастаннем боль унізе (справа) жывата, млявасць, ірвота, павышэнне т-ры (не заўсёды) да 37,5—38,5 °C. Небяспечны амярцвеннем адростка (гангрэнозны апендыцыт), расплаўленнем і прабадзеннем яго сценак (прабадны, або перфарацыйны, апендыцыт) з пераходам запалення на брушыну і развіццём цяжкага перытаніту. Неабходна неадкладнае хірург. выдаленне апендыкса. Хранічны апендыцыт можа праяўляцца пастаяннымі або перыядычнымі болямі ў вобласці сляпой кішкі, запорамі, млявасцю. Небяспечны пераходам у вострую форму. Рэкамендуецца хірург. лячэнне.