по́слух, -у, м.

1. Пакорнасць, паслушэнства.

Трымаць дзяцей у послуху.

2. У манастырах: абавязак, ускладзены на кожнага манаха, а таксама спецыяльная работа, што прызначаецца за які-н. грэх, правіннасць.

Назначыць каму-н. п.

3. Чутка, пагалоска.

Пусціць па вёсцы п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́слух

‘паслушэнства; абавязак, ускладзены на манаха; чутка, пагалоска’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. по́слух
Р. по́слуху
Д. по́слуху
В. по́слух
Т. по́слухам
М. по́слуху

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

по́слух

‘сведка на судзе’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. по́слух по́слухі
Р. по́слуха по́слухаў
Д. по́слуху по́слухам
В. по́слуха по́слухаў
Т. по́слухам по́слухамі
М. по́слуху по́слухах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

по́слух ист. по́слух, -ха м., све́дка, -кі м. и ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́слух м.

1. род. -ху церк. послуша́ние ср.;

2. род. -ха ист. по́слух, свиде́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́слух, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Пакорнасць, паслушэнства. Байцы ж нашыя — героі, Ты не знойдзеш гэткіх армій.., Што за послух у казарме! Купала.

2. ‑у. Абавязак, ускладзены на кожнага манаха або паслушніка ў манастыры.

3. ‑у. Чутка, пагалоска. Можа, таму і пусцілі па вёсцы нядобразычлівыя языкі послух, што, вядома ж, Дарафей — нейкі бязладны. Даніленка.

4. ‑а. Гіст. Сведка на судзе ў Старажытнай Русі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́слух м. царк. Gehrsam m -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

По́слух1 ’сведка на судзе ў старажытнасці’ (ТСБМ), ст.-бел. послухъ ’тс’, сюды ж варыянты з нарашчэннем суфікса послух‑ачъ, послух‑а‑тель (Сл. Скар.), рус. по́слух ’тс’, ст.-рус. послухъ ’тс’, польск. posłuch ’праслухоўванне’, чэш. posluchy ’выведванне, разведка’, славац. posluch ’тс’, ст.-слав. послоухъ ’сведка’. Да слухаць (гл.) (Фасмер, 3, 340); прыстаўка по- нясе семантыку выніковасці дзеяння, даслоўна — по́слух ’тое, што пачута’ ці ’той, хто пачуў’.

По́слух2 рэліг. ’паслушэнства’, ’абавязак манаха ці паслужніка’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), ст.-бел. послушание, послушенство ’тс’ (Сл. Скар.), укр. по́слух ’паслушэнства’, польск. posłuch ’тс’, ’паслухмянасць’, ’абавязак’, серб. по̀слух ’тс’. Магчыма, калька з грэч. ὑπ‑ήκοος ’паслухмяны, падданы, падначалены’. Да слухаць (гл.).

По́слух3 ’чутка, пагалоска’ (ТСБМ), рус. послух ’недакладныя звесткі, цёмныя, хлуслівыя чуткі’ (Сл. Салж.), ст.-рус. послухъ ’тс’, польск. posłuch ’чутка’, у іншых славянскіх мовах семантыка ’слых, магчымасць чуць’: чэш. posluch ’тс’, славен. posluh ’тс’. Параўн. по́слух1 (гл.). Да слухаць (гл.).

По́слух4 ’дапамога, палёгка’ (Сцяшк. Сл.). Відавочна, фанетычны запіс бел. послуг з фрыкатыўным [ɣ]. Да паслуга, служыць (гл.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- з семантыкай выніковасці дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

послуша́ние ср.

1. паслушэ́нства, -ва ср., мн. нет, паслухмя́насць, -ці ж., мн. нет;

2. церк. по́слух, -ху м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Indulgnz

f -, -en

1) паслушэ́нства; царк. по́слух

2) цярпі́масць; пабла́жка

3) змякчэ́нне пакара́ння; рэл. адпушчэ́нне грахо́ў; гіст. індульге́нцыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)