по́рскаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. по́рскаю по́рскаем
2-я ас. по́рскаеш по́рскаеце
3-я ас. по́рскае по́рскаюць
Прошлы час
м. по́рскаў по́рскалі
ж. по́рскала
н. по́рскала
Загадны лад
2-я ас. по́рскай по́рскайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час по́рскаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

по́рскаць несов., охот. порска́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́рскаць ’фыркаць, як конь’, ’паказваць незадавальненне’, ’пыхаць’, ’фыркаць са смеху’ (Касп., Нас., Байк. і Некр.; віл., беласт., Сл. ПЗБ), порс! — дня перадачы фыркання, чыхання і пад. (Нас.). Прасл. *pъrskati, утворанае ад гукапераймання з асноўнай семантыкай ’пырскаць; фыркаць’, што адлюстравалася ў варыянтнай аснове *porx‑/*pors ‑/*pъrsk‑ (Куркіна, Этимология–1994–1996, 48), параўн. укр. по́рскати ’тс’, рус. по́рскать ’пырскаць’, ’фыркаць са смеху’, польск., в.-луж. parskać ’фыркаць, пырскаць’, н.-луж. porskaś ’тс’, чэш. prskati ’тс’, славац. prskať ’тс’, pŕchať ’крапіць’, славен. prhati ’пырскаць’. Роднасныя і.-е. формы — літ. pùrst ’пырх’, purslas ’слінная пена’, purkiti, purkšti ’фыркаць, пырскаць, імжэць’, лат. pùrskât ’фыркаць. пырскаць, імжэць’, ст.-ісл. fors ’вадапад’, хец. papparš ’пырскаць, апырскваць’, ст.-інд. pŕsat‑ ’кропля’, тахар. A, тахар. B pärs‑ ’пакрапіць’, што ўзыходзяць да і.-е. *pers‑/*porso‑ ’марасіць’ > ’пырскаць’, ’дробна сыпаць, абсыпаць’ (Фасмер, 3, 333; Бязлай, 3, 119; Сной, 496; Шустар-Шэўц, 1137).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

порска́ть несов., охотн. по́рскаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запо́рскаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць порскаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

prychać

незак.

1. (пра жывёлу) пырхаць, фыркаць;

2. перан. пырхаць; порскаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

По́рсткі ’хуткі, жвавы’ (ТСБМ, Некр.), гарачы, прыткі’ (слонім., Арх. Бяльк.), ’запальчывы’ (калінк., Мат. Гом.), ’які балюча рэагуе на заўвагі ці парады’ (докш., Янк. Мат.; Янк. 1, Шат., Ян.), ’наравісты (пра жывёлу)’ (чэрв., Сл. ПЗБ), по́рскі ’хуткі’ (Мат. Гом.). Хутчэй за ўсё, да порскаць (гл.) пад уплывам семантыкі ’незадаволена рэагаваць’; ’фыркаць’, што суадносіцца і са значэннем ’пырхаць’, параўн. літ. pùrst ’пырх’, укр. порски́й ’хуткі, жвавы (пра каня)’, порськи́й ’тс’, гл. ЕСУМ 4, 528.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ршы мн. л. ’парша’ (Шат.; лях., Сл. ПЗБ), ’парша, шалуды’ (Байк. і Некр.), vперхаць’ (Юрч. СНЛ), сюды ж пархаты ’што мае паршу: вашывы, які чэшацца’, рус. дыял. перх ’перхаць’, польск. parchu каш. pjerx, н.-луж. parch ’кароста’, славен. дыял. pfh, параўн. таксама лац. porgō / porrigö ’струп, перхаць’. Першаснае значэнне ’тое, што сыплецца’, прадстаўленае ў роднасных порскаць / пырскаць ’кідаць, сыпаць, цярушыць’ (Мяркулава, Этимология–1970, 153. 154, 170). Вытворнае ад прасл. *рых‑ > *рьгх‑ > *pors‑, гл. перхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́рхаўка, по́рхолка, по́рхыўка, пурха́ўка ’шарападобны грыб, мякаць якога, высыхаючы, пераўтвараецца ў цёмны пыл, Lycoperdon gemmosum Batsch’ (ТСБМ, Нас., Янк. БП, Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ. ТС, Бяльк., Байк. і Некр., Сержп.; слаўг., гарад., Яшк.; Ласт, Станк., Шат., ЛА, 1), по́рхва ’тс’ (Сцяшк. Сл.; стаўб., бераст., Яшк.), по́рахаўка (маст., жыт., Яшк.), укр. по́рхавка, по́рховка, рус. дыял. по́рховка, польск. purchawka ’тс’, в.-луж. porchawa. Прасл. *pъrxavъka, вытворнае ад *pъrxavъ(jь) ’які ператвараецца ў пыл’ (ЕСУМ, 4, 532), што ўзыходзіць да асновы *pъrx‑//*porx‑, якой уласціва шырокая семантыка ’пыл’, ’цвіль’, ’порскаць’, ’пырскаць’, ’кідаць’, ’сыпаць’. Параўн. балг. пърхова гьба ’Lycoperdon bovista’ (БЕР, 5, 10). Варыянт пераноснага ужывання з поўнагалоссем — по́рохоўка ’рыхлы, тоўсты чалавек’ (ТС), гл. порах1: у польск. — нерэгулярнае развіццё *purx‑ з лабіалізацыяй пасля губнога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́рах1 ’пыл’, ’парушынка’, ’прах’ (Нас., Нік., Уладз., Байк. і Некр.: круп., Сл. ПЗБ), укр. по́рох ’тс’, рус. дыял. по́рох ’тс’, польск. proch ’пыл’, prochy ’астанкі’, славац. prach ’пыл’, чэш. prach ’тс’, славен. prah ’пыл’, pȓh ’пыл; попел’; ’плесня’, серб.-харв. prȃh ’тс’, балг. прах ’пыл, парашок’, макед. прав ’тс’, ст.-слав. прахъ ’тс’. Прасл. *porxъ ’пыл’, вытворнае ад варыянтнай асновы *porx‑/*pъrx‑/*pьrx‑ < і.-е. *pers‑/*porso‑ ’марасіць’ > ’пырскаць’, ’дробна сыпаць, абсыпаць’, прадстаўленай таксама ў персць ’шчопаць’ (гл.), рус. дыял. персть ’пыл, прах, зямля’, укр. персть ’зямля’, балг. пръст ’зямля, попел, прах’. Гл. по́рскаць, парахня, парахно. На падставе славен. pȓh ’пыл’ Сной₂ (573) супрацьпастаўляе прасл. *pьrxъ, якое звязваецца з *pьrati ’ляцець’, што неабавязкова, гл. Куркіна, Этимология–1994–1996, 199.

По́рах2 ’выбуховае рэчыва’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Бес., Нас., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), укр. по́рох, рус. по́рох, польск. proch (strzelniczy), запазычанае літ. pãrakas ’тс’. Тэрміналагізаванае ўтварэнне на базе порах1 (гл.) з поўнагалоссем, што не уласціва паўднёваславянскім мовам; звязана з дамешкай у склад выбуховага рэчыва вугальнага пылу, парашку. У ст.-бел. з XVI ст., у рус. сустракаецца з канца XVI — пачатку XVII ст. (Чарных. 58; Цыганенка, 319–320).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)