Поравыя растворы 8/517

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

по́равы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. по́равы по́равая по́равае по́равыя
Р. по́равага по́равай
по́равае
по́равага по́равых
Д. по́раваму по́равай по́раваму по́равым
В. по́равы (неадуш.)
по́равага (адуш.)
по́равую по́равае по́равыя (неадуш.)
по́равых (адуш.)
Т. по́равым по́равай
по́раваю
по́равым по́равымі
М. по́равым по́равай по́равым по́равых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

каве́рнава-по́равы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каве́рнава-по́равы каве́рнава-по́равая каве́рнава-по́равае каве́рнава-по́равыя
Р. каве́рнава-по́равага каве́рнава-по́равай
каве́рнава-по́равае
каве́рнава-по́равага каве́рнава-по́равых
Д. каве́рнава-по́раваму каве́рнава-по́равай каве́рнава-по́раваму каве́рнава-по́равым
В. каве́рнава-по́равы (неадуш.)
каве́рнава-по́равага (адуш.)
каве́рнава-по́равую каве́рнава-по́равае каве́рнава-по́равыя (неадуш.)
каве́рнава-по́равых (адуш.)
Т. каве́рнава-по́равым каве́рнава-по́равай
каве́рнава-по́раваю
каве́рнава-по́равым каве́рнава-по́равымі
М. каве́рнава-по́равым каве́рнава-по́равай каве́рнава-по́равым каве́рнава-по́равых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АСТА́ШКАВІЦКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ,

у Беларусі, каля в. Асташкавічы Светлагорскага р-на Гомельскай вобласці. Адкрыта ў 1965. Распрацоўваецца з 1966. Паклады нафты пл. каля 33 км² прымеркаваны да міжсалявых і падсалявых адкладаў верхняга дэвону на Пн Прыпяцкага прагіну ў межах Рэчыцка-Вішанскай тэктанічнай зоны. Шматпластавае, нафтаносныя гарызонты залягаюць на глыб. 2625—3438 м. Пароды-калектары — кавернозна-поравыя і трэшчынаватыя вапнякі і даламіты. Нафта высакаякасная, адносіцца да метанава-нафтэнавага тыпу, высокапарафінавая, высокасмалістая, маласярністая.

т. 2, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРМАВІ́ЦКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ.

У Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Мармавічы. Адкрыта ў 1972. Распрацоўваецца з 1977. Паклады нафты пл. 14,5 км² прымеркаваны да міжсалявых і падсалявых верхнедэвонскіх адкладаў на Пн Прыпяцкага прагіну, у межах Рэчыцка-Вішанскай тэктанічнай зоны. Нафтаносныя гарызонты залягаюць на глыб 2400—2750 м. Пароды-калектары — кавернозна-поравыя даламіты. Агульныя запасы нафты 16,5 млн. т. Нафта лёгкая, маласярністая і сярністая, маласмалістая, парафінавая.

А.​П.​Шчураў.

т. 10, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎДНЁВА-САСНО́ЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ.

У Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., за 7 км на Пд ад р.п. Сасновы Бор. Адкрыта ў 1976. Распрацоўваецца з 1977. Паклады нафты пл. 6,6 км² прымеркаваны да міжсалявых адкладаў верхняга дэвону на Пн Прыпяцкага прагіну, на паўд. апушчаным крыле Рэчыцка-Вішанскай зоны падняццяў. Нафтаносны гарызонт залягае на глыб. 3300—4050 м. Пароды-калектары — другасныя кавернава-поравыя даламіты. Нафта высакаякасная, маласярністая, маласмалістая, высокапарафіністая. Разведаныя запасы 15,5 млн. т.

А.​П.​Шчураў.

т. 12, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЫЯПЛА́ЗМА (ад карыя... + плазма),

карыялімфа, нуклеаплазма, ядзерны сок, асноўная частка змесціва клетачнага ядра, якая ўтварае ўнутрыклетачнае рэчыва (матрыкс). Складаецца з бялковых фібрыл (таўшчыня 2—3 нм), што ўтвараюць сеткападобны каркас, у якім лакалізаваны храмацін, ядзеркі, унутрыядзерныя гранулы, поравыя комплексы ядз. абалонкі і інш. структуры. У жывых клетках К. гамагенная, аднародная, пры фіксацыі мае сеткападобную структуру. Мяркуецца, што К. ствараецца пры кожнай целафазнай рэканструкцыі ядра (у пач. мітозу пры растварэнні ядз. абалонкі К. пераходзіць у цытаплазму, што акружае ядро, і паніжае яе вязкасць).

т. 8, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)