Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
по́прадкіед.нет, разг. посиде́лки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
по́прадкі, ‑дак; адз.няма.
Разм. Вячоркі, на якіх прадуць. На канікулы .. [сябры] разам ездзілі да бацькоў у Рудзенск і ў доўгія зімовыя вечары заглядалі часта на попрадкі да вясковых дзяўчат.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Попрадкі 3/66; 8/517, 658
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ПРАДКІ, вячоркі,
даўні звычай бел. вясковых дзяўчат збірацца вечарамі з работай у адной хаце. Пачыналіся ад Пакроваў (1 кастр. с.ст.) і доўжыліся да Вялікадня. На П. звычайна пралі, ткалі, вышывалі. Прыходзілі і хлопцы, якія плялі лапці, вырэзвалі лыжкі, рамантавалі калаўроты для дзяўчат. На П. жартавалі, расказвалі цікавыя здарэнні, казкі, паданні, былічкі, загадвалі загадкі. У перадсвяточныя вечары дзяўчаты прыносілі невял. пачастунак, пасля якога моладзь спявала песні, танцавала пад гармонік ці скрыпку. Звычай не захаваўся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
по́прадкімн.разм.уст.ábendliche Zusámmenkünfte (derDorfjugendimWinter); Spínngesellschaft f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
По́прадкі, по́прады ’вячоркі’, ’збор дзяўчат у адну хату прасці’, ’час дзявочых пасядзелак за калаўротам і прадзеннем’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Уладз., Шат.; ст.-дар., віл., Сл. ПЗБ; карм., нараўл., Мат. Гом.; в.-дзв., Шатал.; ТС; Бяльк.). Сюды ж таксама по́прадка ’дзяўчына, што прыйшла да сваёй кумпанкі з кудзеляй, каб разам прасці’ (Варл.). Вытворнае ад прасці паводле агульнаславянскай мадэлі, параўн. рус.посиделки, польск.pogawędki ’размовы’, славац.posiedka ’тс’ і пад. Гл. таксама папраду́ха.