по́перак

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
по́перак - -

Крыніцы: prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

по́перак

прыназоўнік

Крыніцы: sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

по́перак, прысл. і прыназ.

Разм. Тое, што і папярок. Гарачы .. быў [Андрэй] — слова поперак не скажы. Пташнікаў. Я ляжу поперак воза і.. бачу, як далёка над лесам лягла сіняя хмара. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ладдзя́², -і́, мн. -і́, -е́й, ж.

Шахматная фігура ў форме вежы, якая ходзіць удоўж і поперак дошкі па прамой; тура́.

|| прым. ладзе́йны, -ая, -ае.

Ладзейнае заканчэнне партыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

андара́к, ‑а, м.

Саматканая паласатая або клятчастая спадніца. Доўгі бабчын андарак цягнуўся краем па падлозе. Мележ. Сіні андарак.. з белымі поперак палосамі блішчыць па-святочнаму. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ладдзя́ 1, ‑і, ж.

Уст. Вялікая парусная ці вёславая лодка.

ладдзя́ 2, ‑і, ж.

Шахматная фігура ў форме вежы, якая ходзіць удоўж і поперак дошкі па прамой; тура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́рак, пе́ракампоперак, упоперак’ (Нас., Сл. ПЗБ, Бяльк., ушац., Нар. лекс.; Варл.), ’кароткая папярочная баразна’ (докш., Сл. ПЗБ), ’папярочны загон’ (ЛА, 2), смал. пе́рек ’упоперак’; укр. пере́ка ’супрацьдзеянне, супярэчанне’, рус. по‑перёк ’упоперак’, польск. w przek, w przeki, na przek(i) ’упоперак, наадварот, наперакор’, ст.-польск. przek(o)поперак’, н.-луж. prjekiпоперак, наўскос’, в.-луж. prěkiпоперак’, prěčić ’перасякаць; супярэчыць, супраціўляцца’, палаб. pritʼai, pritʼě ’праз, звыш; па той бок’, ст.-чэш. na‑přiek(y), чэш. na‑přík ’насупраць, у параўнай з. насуперак’, na‑příč ’праз, па той бок; поперак’, славац. na‑priеку, na‑priek ’нягледзячы на’, славен. prẹ̑k ’рэзкі, грубы, жорсткі; які супраціўляецца; касы, які стаіць упоперак’, prȇ̥ko, prę̑k, priek, prȇ̥čki ’тс’, vprẹ̑k ’нягледзячы; праз; супраць’, prȇ̥k ’горды чалавек’, серб.-харв. пре̂к, харв. prȉjek ’папярочны; просты, самы кароткі, запальчывы, круты, неадкладны, неабходны’, пре̂ко ’насупраць, па той бок; упоперак, раптоўна, рэзка; празмерна’, чак. priko ’тс’, макед. прек ’папярочны; неадкладны, круты’, балг. пряк. мн. л. пре́ки ’прамы, непасрэдны’, ст.-слав. въпрѣкы глаголати ’супярэчыць’, ц.-слав. прѣкъ ’папярочны; які ляжыць упоперак’, прѣко, прѣкы ’насуперак; супраць; праз’. Прасл. *perkъ ’папярочны, які знаходзіцца на супраць’ (перайшло ў прыслоўе, прыназоўнік *perko/*perkъ/*perky і ў адназоўнікавы дзеяслоў *perčiti ’пярэчыць’) — утварэнне з суф. *‑kǒ (> *‑kъ) ад прыслоўя *per‑ ’праз’ (Мее, Études, 329; Фасмер, 3, 238: Копечны, 1, 129 і 173; Махэк₂, 492; Бязлай, 3, 110–111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папяро́к прысл. і прынад, ’па шырыні, упоперак’ (ТСБМ, Шат.), по́перак (Нас.), поперэ́к, поперо́к (ТС), папяро́к, попэрэ́к (Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус. поперёк, ст.-рус. поперегъ ’тс’. Да пе́рак (гл.) (Праабражэнскі, 2, 41; Фасмер, 3, 327).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́руч, поруч ’спярша, спачатку; раней, уперад’ (скідз., Хрэст. дыял.; маст., Сл. ПЗБ; пруж., Сл. Брэс.; лід., Сцяшк. Сл.). Вышэйшая ступень параўнання ад прасл. *perкь, гл. пёракпоперак’, да семантыкі параўн. балг. пряк ’прамы, бліжэйшы’ (гл. таксама Копечны, ESSJ, 1, 174), або ўзыходзіць да спалучэння *perь !!!ь (< *perь ’перад’ і *сь ’што’, літаральна ’перад (перш) чым’). Гл. пера‑© параўн. польск. przecz ’чаму’. Сюды ж бык., рэч. спрежда (Мат., 9, 17) і драг. упырідж© якое, аднак, можна вывесці з прасл. *уъperci̯jь ’спераду’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ста́расць, ‑і, ж.

1. Перыяд жыцця пасля сталасці, калі паступова адбываецца аслабленне дзейнасці арганізма. Старасць прыгнула яго крэпкі стан і кінула на твар і на высокі лоб цэлую сетку маршчын. Колас. Раней была нейкая надзея, старасць забывалася і знаходзіліся сілы... Мележ. Андрэй думаў, што да яго вельмі скора прыйшла старасць. Чарнышэвіч.

2. Доўгачасовае існаванне; зношанасць. Мяне .. [Бычыха] не чапала, мабыць з-за таго, што хадзіла цераз вуліцу ў наш калодзеж па ваду, бо свой падгніў ад старасці. Кулакоўскі. Сям-там ляжалі поперак дарогі велізарныя дрэвы, што паваліліся ад старасці. Маўр.

•••

На старасці год — у пажылым узросце, у старыя гады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)