Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
по́ланескл., ср., спорт.по́ло
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПО́ЛА ((Polo) Марка) (каля 1254, г. Венецыя, Італія — 8.1.1324),
італьянскі падарожнік. У 1271 разам з бацькам і дзядзькам (венецыянскія гандляры) адправіўся ў Кітай праз М.Азію, Іранскае нагор’е, Памір, пустыні Такла-Макан і Гобі. У Кітаі пражыў каля 17 гадоў, быў на службе ў манг. хана Хубілая. Па яго даручэннях пабываў амаль ва ўсіх абласцях краіны. У 1292 пакінуў Кітай морам цераз Малаку, Яву, Суматру, Цэйлон, Персію і вярнуўся ў Венецыю ў 1295. Прымаў удзел у вайне Венецыі з Генуяй. Каля 1297 трапіў у палон да генуэзцаў. Яго расказы аб падарожжах запісаны пізанцам Рустычана і змешчаны ў «Кнізе» Марка Пола (1298) — адной з першых еўрап. крыніц па геаграфіі, этнаграфіі, гісторыі краін Усходу.
Тв.:
Рус.пер. — «Книга» Марко Поло. М., 1956.
Літ.:
Харт Г. Венецианец Марко Поло: Пер. с англ.М., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
По́ла (по́ло) ’выгук, якім падганяюць валоў’ (ганц., Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, з выразаў поле! (*у полё!) з дэпалаталізацыяй канцовак склада; гл. по́ле.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
во́дны во́дный;
~ная прасто́ра — во́дное простра́нство;
в. тра́нспарт — во́дный тра́нспорт;
~ныя злучэ́нні — хим. во́дные соедине́ния;
○ ~нае по́ла — спорт. во́дное по́ло
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
По́лы ’пусты ўнутры, нічым не запоўнены’ (ТСБМ). Рус.полый ’тс’, ’адчынены; раскрыты насцеж’, по́ло ’свабодна, нічым не занята’, стараж.-рус.полъ ’пусты, адкрыты’, ст.-чэш.polo ’полае, пустое месца’. Прасл.*polъ, *polъjь ’адкрыты’, суадносіцца з прасл.*polje (гл. поле), корань і.-е.*pel‑ ’шырокі, адкрыты’ (Чарных, 2, 54). Беларускае слова, хутчэй за ўсё, запазычана з рускай мовы.