Крыж Ефрасінні Полацкай 2/364—365; 12/616—617 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Жыціе Ефрасінні Полацкай» (помнік рэліг. л-ры) 4/395, 452; 12/534

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дзяржаўны архіў Полацкай вобласці 11/582, 583

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«ЖЫЦІЕ́ ЕФРАСІ́ННІ ПО́ЛАЦКАЙ»,

помнік бел. агіяграфічнай л-ры 12—13 ст. (дайшоў спіс 14 ст.); адзін з найб. ранніх твораў гістарычнай прозы на Беларусі. Напісана царк.-слав. мовай стараж.-рус. рэдакцыі. Аўтар невядомы. У творы апавядаецца пра жыццё і культ.асветніцкую -дзейнасць Ефрасінні Полацкай, першай жанчыны на Русі, якую царква кананізавала ў святыя. У помніку паўстае вобраз настойлівай і самаахвярнай жанчыны, сапраўднай гераіні свайго часу, услаўляецца яе імкненне да ведаў і духоўнай дасканаласці. Літаратурны схематызм (вобраз Ефрасінні ідэалізаваны, пазбаўлены многіх індывід. рыс жывога чалавека) і дыдактычная рытарычнасць прыглушаюцца яркімі рэаліямі часу, жыццёвай праўдзівасцю апавядання, якое грунтуецца на сапраўдных гіст. фактах. Важнае месца ў творы займаюць дыялогі і маналогі-разважанні, якія памагаюць раскрыць унутр. свет герояў. У помніку ёсць цікавыя звесткі пра Полацк, яго культ. жыццё, побыт княжацкай сям’і. Твор спалучае некалькі літ. жанраў: гіст.-маст. біяграфію гераіні (жыціе), сціслае апісанне яе падарожжа ў «святую зямлю» (хаджэнне) і пахвалу. Рукапіс зберагаецца ў Расійскай нац. б-цы ў С.-Пецярбургу.

Публ.: Кяіга жыцій і хаджэнняў. Мн., 1994.

В.А.Чамярыцкі.

т. 6, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫЖ ЕФРАСІ́ННІ ПО́ЛАЦКАЙ,

унікальны твор старабел. эмальернага мастацтва, помнік пісьменства 12 ст.; рэліг. і духоўная святыня беларусаў. Зроблены ў 1161 полацкім ювелірам Лазарам Богшам паводле заказу Ефрасінні Полацкай як каўчэг для захавання хрысц. рэліквій. Крыж 6-канцовы, выш. 51,8 см, даўж. верхняга перакрыжавання 14 см, ніжняга — 21 см, таўшчыня 2,5 см. Аснова з кіпарысавага дрэва, зверху і знізу пакрыта 21 залатой пласцінкай з каштоўнымі камянямі, арнаментамі і 20 эмалевымі абразкамі, бакі абкладзены 20 сярэбранымі з пазалотай пласцінкамі, брыжы пярэдняга боку абведзены шнурком жэмчугу. Пласціны пярэдняга боку ўтвараюць іканапісную кампазіцыю — вял., або расшыраны, дэісус. На верхніх канцах крыжа паясныя выявы Хрыста, Маці Божай, Іаана Прадцечы. У цэнтры ніжняга перакрыжавання — 4 евангелісты, на канцах — архангелы Гаўрыіл і Міхаіл. Унізе крыжа — патроны заказчыцы і яе бацькоў; св. Ефрасіння Александрыйская, Георгій і Софія. У верхнім перакрыжаванні прымацаваны невял. 4-канцовы крыжык, у ніжнім — 6-канцовы. На адвароце выявы айцоў царквы Іаана Златавуста, Васіля Вялікага, Грыгора Багаслова, апосталаў Пятра і Паўла, св. Стафана, Дзмітрыя, Панцеляймона. З імі чаргуюцца эмалевыя арнаментальныя пласціны. Над кожным абразком часткова грэч., часткова слав. літарамі зроблены надпісы. У сярэдзіне крыжа ў 5 квадратных падпісаных гнёздах знаходзіліся рэліквіі: кавалачкі крыжа Гасподняга з кроплямі яго крыві, кавалачак каменю ад дамавіны Маці Божай, часткі мошчаў св. Стафана і Панцеляймона, кроў св. Дзмітрыя. Унізе дробны надпіс з імем майстра: «Господи, помози рабоу своемоу Лазорю, нареченномоу Богъши, съделавъшемоу крьстъ сии црькви святаго Спаса и Офросиньи». На баках крыжа па спіралі ў 2 рады зроблены вял. завяшчальны надпіс: «У лета 6669 кладзе Ефрасіння святы крыж у сваім манастыры, у царкве святога Спаса. Дрэва святое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні і перлы на 100 грыўняў, а да...40 грыўняў, і хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму святы крыж ні ў жыцці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыватворную Тройцаю ды святымі айцамі... і хай напаткае яго доля Іуды, які прадаў Хрыста. Хто ж насмеліцца ўчыніць такое... валадар або князь, або епіскап ці ігумення, або іншы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Ефрасіння ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё з усімі святымі...» Захоўваўся (з перапынкамі) у Полацку. У 1921 крыж рэквізаваны. У 1929—41 зберагаўся ў Магілёўскім краязнаўчым музеі, адкуль знік пры нявысветленых абставінах. У 1992 прынята рашэнне аб узнаўленні крыжа і створана навук.-кансультатыўная група, у склад якой уваходзілі бел. і рас. вучоныя. У 1997 брэсцкі мастак М.Кузьміч узнавіў крыж, які быў асвячоны і перададзены ў Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр у Полацку.

Літ.:

Арлоў У.А. Таямніцы полацкай гісторыі. Мн., 1994;

Крест — красота церкви: [История создания и воссоздания Креста преподобной Ефросинии Полоикой]. Мн.. 1998.

Т.В.Пешына.

Крыж Ефрасінні Полацкай Майстар Л.Богша 1161.

т. 8, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Полацкай езуіцкай акадэміі бібліятэка

т. 12, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

по́лацкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. по́лацкі по́лацкая по́лацкае по́лацкія
Р. по́лацкага по́лацкай
по́лацкае
по́лацкага по́лацкіх
Д. по́лацкаму по́лацкай по́лацкаму по́лацкім
В. по́лацкі (неадуш.)
по́лацкага (адуш.)
по́лацкую по́лацкае по́лацкія (неадуш.)
по́лацкіх (адуш.)
Т. по́лацкім по́лацкай
по́лацкаю
по́лацкім по́лацкімі
М. по́лацкім по́лацкай по́лацкім по́лацкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ві́цебска-по́лацкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ві́цебска-по́лацкі ві́цебска-по́лацкая ві́цебска-по́лацкае ві́цебска-по́лацкія
Р. ві́цебска-по́лацкага ві́цебска-по́лацкай
ві́цебска-по́лацкае
ві́цебска-по́лацкага ві́цебска-по́лацкіх
Д. ві́цебска-по́лацкаму ві́цебска-по́лацкай ві́цебска-по́лацкаму ві́цебска-по́лацкім
В. ві́цебска-по́лацкі (неадуш.)
ві́цебска-по́лацкага (адуш.)
ві́цебска-по́лацкую ві́цебска-по́лацкае ві́цебска-по́лацкія (неадуш.)
ві́цебска-по́лацкіх (адуш.)
Т. ві́цебска-по́лацкім ві́цебска-по́лацкай
ві́цебска-по́лацкаю
ві́цебска-по́лацкім ві́цебска-по́лацкімі
М. ві́цебска-по́лацкім ві́цебска-по́лацкай ві́цебска-по́лацкім ві́цебска-по́лацкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крыві́цка-по́лацкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крыві́цка-по́лацкі крыві́цка-по́лацкая крыві́цка-по́лацкае крыві́цка-по́лацкія
Р. крыві́цка-по́лацкага крыві́цка-по́лацкай
крыві́цка-по́лацкае
крыві́цка-по́лацкага крыві́цка-по́лацкіх
Д. крыві́цка-по́лацкаму крыві́цка-по́лацкай крыві́цка-по́лацкаму крыві́цка-по́лацкім
В. крыві́цка-по́лацкі (неадуш.)
крыві́цка-по́лацкага (адуш.)
крыві́цка-по́лацкую крыві́цка-по́лацкае крыві́цка-по́лацкія (неадуш.)
крыві́цка-по́лацкіх (адуш.)
Т. крыві́цка-по́лацкім крыві́цка-по́лацкай
крыві́цка-по́лацкаю
крыві́цка-по́лацкім крыві́цка-по́лацкімі
М. крыві́цка-по́лацкім крыві́цка-по́лацкай крыві́цка-по́лацкім крыві́цка-по́лацкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

смале́нска-по́лацкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. смале́нска-по́лацкі смале́нска-по́лацкая смале́нска-по́лацкае смале́нска-по́лацкія
Р. смале́нска-по́лацкага смале́нска-по́лацкай
смале́нска-по́лацкае
смале́нска-по́лацкага смале́нска-по́лацкіх
Д. смале́нска-по́лацкаму смале́нска-по́лацкай смале́нска-по́лацкаму смале́нска-по́лацкім
В. смале́нска-по́лацкі (неадуш.)
смале́нска-по́лацкага (адуш.)
смале́нска-по́лацкую смале́нска-по́лацкае смале́нска-по́лацкія (неадуш.)
смале́нска-по́лацкіх (адуш.)
Т. смале́нска-по́лацкім смале́нска-по́лацкай
смале́нска-по́лацкаю
смале́нска-по́лацкім смале́нска-по́лацкімі
М. смале́нска-по́лацкім смале́нска-по́лацкай смале́нска-по́лацкім смале́нска-по́лацкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)