по́галас, -у, м. (разм.).

Погаласка, чуткі, розныя размовы.

Дайшоў і да мяне гэты п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́галас

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. по́галас
Р. по́галасу
Д. по́галасу
В. по́галас
Т. по́галасам
М. по́галасе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

по́галас, -су м., разг. молва́ ж.; слух

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́галас, ‑у, м.

Разм. Тое, што і пагалоска. Народны погалас хутчэй за вецер разносіць навіны ў самыя далёкія аулы і паселішчы. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hearsay

[ˈhɪrseɪ]

n.

чу́тка, пагало́ска, по́чутка f., по́галасm.; плётка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Гаво́рка ’размова’ (БРС, Гарэц., Мядзв., Касп., Бяльк.), ’гутарка, размова’ (Яруш., БРС, Нас.), ’гаворка, дыялект’ (БРС, Яруш., Гарэц., Нас., Касп., Шат.), ’пагалоскі, размовы’ (БРС, Бяльк.), ’манера гаварыць, акцэнт мовы’ (Гарэц., Мядзв., Бяльк.). Рус. дыял. (смал., пск.) ’гутарка, размова; погалас, чуткі; манера гаварыць, вымаўленне; гаворка, дыялект; настаўленне, славеснае павучанне’, укр. гові́рка ’вымаўленне, манера гаварыць; дыялект, гутарка, гаварэнне; погалас, плётка’. Усх.-слав. утварэнне ад *govoriti па прасл. мадэлі «дзеяслоўная аснова + суф. *‑ka», якая мела значэнне галоўным чынам nomen actionis (*govorъka). Параўн. балг. падобныя фармацыі (з прэфіксамі) погово́рка, угово́рка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

plotka

ж. плётка; чутка; погалас; пераказа; лапатня

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pantoflowy

pantoflow|y

туфельны; пантофлевы;

poczta ~a — чуткі; погалас

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

молва́ ж. по́галас, -су м., по́галаска, -кі ж., пагало́ска, -кі ж., (слухи) чу́ткі, -так; прост. гавэ́нда, -ды ж.; (репутация) сла́ва, -вы ж.;

дурна́я молва́ нядо́брая сла́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

fama

ж. чутка, погалас, пагалоска;

fama głosi, że ... — ходзяць чуткі, што...; кажуць, што...

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)