Пля́нта

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Пля́нта
Р. Пля́нты
Д. Пля́нце
В. Пля́нту
Т. Пля́нтай
Пля́нтаю
М. Пля́нце

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Плянта (в.) 6/45 (к.); 8/477

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Плянта (радовішча цагельнай сыравіны, Пінскі р-н) 8/443

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пля́нта ’мяжа на хлебным полі’ (маляр., Выг.), ’мяжа’ (Айкан.). З польск. planta ’план, праект’. Да плант (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плянта Мяжа (Палессе Лемц. Айк.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

БАРКО́ЎСКІ (Дунін Альфонс) (1850, в. Плянта, Брэсцкая вобласць — 1905),

бел. жывапісец. Вучыўся ў Варшаўскай рысавальнай школе, у Кракаўскай майстэрні Я.​Матэйкі (1882—85). З 1888 жыў на радзіме, стварыў шэраг пейзажаў. У 1896—98 працаваў у вёсках Быкавізна, Свілы Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл., пісаў партрэты і карціны на рэліг. сюжэты для пахавальні сям’і Козел-Паклеўскіх. Найб. вядомы як аўтар жанравых карцін «Хворая жанчына» (1893), «Мыта на Беларусі» (1899), «Паляванне на мядзведзя», «Лоўля рыбы восцямі».

М.​М.​Яніцкая.

т. 2, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)