плю́шаўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. плю́шаўка плю́шаўкі
Р. плю́шаўкі плю́шавак
Д. плю́шаўцы плю́шаўкам
В. плю́шаўку плю́шаўкі
Т. плю́шаўкай
плю́шаўкаю
плю́шаўкамі
М. плю́шаўцы плю́шаўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

плю́шаўка ж., разг. (плю́шевый жаке́т) плю́шевка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плю́шаўка, ‑і, ДМ ‑шаўцы; Р мн. ‑шавак; ж.

Разм. Плюшавы жакет на ваце або на ваціне. У дзвярах новага дома стаяла бабка. Бледны твар. Сівыя валасы з-пад шэрай вязанай хусткі, жакет-плюшаўка. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плюш ’тканіна з ворсам, вышэйшым, як у аксаміце’ (ТСБМ; в.-дзв., Сл. ПЗБ), плю́шаўка ’плюшавы жакет’ (Жд. 1; Сцяшк. Сл.), плюшаві́к ’тс’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.). Новае (з пач. XX ст.) запазычанне з рус. плюш, якое з ням. Plüsch (з XVII ст.) < франц. pluche, peluche (XVI ст.) < (se) pelucher ’калмаціць’ < італ.-лац. pilūccāre < лац. pilus ’волас’ (Фасмер, 3, 290; Банькоўскі, 2, 613). Параўн. таксама больш старое запазычанне пліс (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)