плебісцы́т, -у, М -цы́це, м. (спец.).

Апытанне ўсяго насельніцтва пры рашэнні асабліва важных пытанняў; рэферэндум.

Правесці п.

|| прым. плебісцы́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плебісцы́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. плебісцы́т плебісцы́ты
Р. плебісцы́ту плебісцы́таў
Д. плебісцы́ту плебісцы́там
В. плебісцы́т плебісцы́ты
Т. плебісцы́там плебісцы́тамі
М. плебісцы́це плебісцы́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

плебісцы́т, -ту м., ист., полит. плебисци́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плебісцы́т, ‑у, М ‑цыце, м.

1. У Старажытным Рыме — закон або рашэнне, прынятае сходам плебеяў.

2. Адзін з відаў усенароднага галасавання, якое праводзіцца для вырашэння асабліва важных пытанняў; рэферэндум.

[Ад лац. plebiscitum — рашэнне народа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плебісцыт 8/469; 9/273

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛЕБІСЦЫ́Т (ад лац. plebiscitum рашэнне народа),

апытанне народа, звычайна з мэтай вызначэння лёсу адпаведнай тэрыторыі. У некаторых краінах (напр., у Францыі) лічыцца сінонімам рэферэндуму. З фармальна-юрыд. пункту гледжання працэдура правядзення П. нічым не адрозніваецца ад працэдуры рэферэндуму.

т. 12, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

плебісцы́т м. паліт. Vólksabstimmung f -, -en, Vólksbefrágung f -, -en, Vólksentscheid m -(e)s, -e, Plebiszít n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

плебісцы́т

(лац. plebiscitum = рашэнне народа)

1) закон або рашэнне, прынятае сходам плебеяў (у Стараж. Рыме);

2) усенароднае галасаванне пры рашэнні асабліва важнага для краіны пытання, рэферэндум.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плебісцы́́т

(лац. plebiscitum = рашэнне народа)

тое, што і рэферэндум.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

плебисци́т полит. плебісцы́т, -ту м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)