плаўле́нне гл. плавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плаўле́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. плаўле́нне
Р. плаўле́ння
Д. плаўле́нню
В. плаўле́нне
Т. плаўле́ннем
М. плаўле́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

плаўле́нне ср.

1. (действие) пла́вка ж.;

п. мета́лаў — пла́вка мета́ллов;

2. (состояние) плавле́ние;

пункт ~ння — то́чка плавле́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плаўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. плавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПЛАЎЛЕ́ННЕ,

пераход рэчыва з цвёрдага агрэгатнага стану ў вадкі (гл. Агрэгатныя станы рэчыва); адзін з фазавых пераходаў 1-га роду. Працэс П. адыгрывае важную ролю ў прыродзе (напр., П. лёду і снегу на паверхні Зямлі, мінералаў у яе нетрах) і ў тэхніцы (гл. Плаўка).

П. крышталічных цел адбываецца пры нязменнай т-ры (гл. Тэмпература плаўлення) незалежна ад колькасці падведзенай цеплаты і характарызуецца цеплатой плаўлення. Залежнасць т-ры П. ад знешняга ціску выражаецца Клапейрона—Клаўзіуса ўраўненнем. Пры П. ўдзельны аб’ём цела звычайна павялічваецца і т-ра П. расце з ростам ціску (за выключэннем, напр., лёду, вісмуту, галію, шчыльнасць якіх пры П. памяншаецца). Аморфныя целы не маюць пэўнай т-ры П. і пераходзяць у вадкі стан паступова ў некат. дыяпазоне т-р.

т. 12, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

плаўле́нне н. спец. Schmlzen n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пла́віць, пла́ўлю, пла́віш, пла́віць; пла́ўлены; незак., што.

Ператварыць цвёрдае цела ў вадкае шляхам награвання.

П. метал.

|| зак. распла́віць, -ла́ўлю, -ла́віш, -ла́віць; -ла́ўлены.

|| наз. плаўле́нне, -я, н. і пла́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. плаві́льны, -ая, -ае.

Плавільная печ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плавле́ние плаўле́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Schmlzung f -, -en пла́ўка, плаўле́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

topienie

н. плаўка, плаўленне, тапленне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)