Платы (в., Віцебскі р-н) 9/515

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Платы́ ’перагародка на рацэ, яз’ (лях., Сл. ПЗБ). Мн. л. ад плот (гл.). Аналагічна рус. дыял. плоть ’плаціна, гаць’ ад плот і суф. ‑ь з адцягненым значэннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заработнай платы сістэмы 1/194; 4/551, 497—498; 10/242

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Здзельна-прагрэсіўная сістэма заработнай платы, гл. Заработнай платы сістэмы

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Здзельна-прэміяльная сістэма заработнай платы, гл. Заработнай платы сістэмы

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

утрыманні з заробнай платы

т. 16, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАРАБО́ТНАЙ ПЛА́ТЫ ЖАЛЕ́ЗНЫ ЗАКО́Н,

канцэпцыя, паводле якой сярэдняя зарплата вызначаецца велічынёй затрат, што забяспечваюць існаванне і аднаўленне рабочай сілы. Закон сфармуляваны Ф.Ласалем. У яго аснову пакладзена канцэпцыя выдаткаў вытв-сці, што складаюцца з працы і капіталу; якія фарміруюць цану прадукту. Прац. выдаткі павінны ўключаць затраты на харчаванне, вопратку, падтрыманне працаздольнасці. Зарплата вагаецца вакол гэтай сумы, бо калі яна будзе, напр., вышэй, то гэта прывядзе да паляпшэння дабрабыту, росту колькасці насельніцтва, павелічэння прапаноў рабочай сілы, што ў сваю чаргу знізіць зарплату. Калі ж зарплата зменшыцца, то пагоршыцца дабрабыт, упадзе нараджальнасць, знізіцца прапанова рабочай сілы, што прывядзе да росту аплаты працы.

т. 6, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Тэорыя замкнёнага круга цэн і заработнай платы» 4/498

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

факс-пла́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. факс-пла́та факс-пла́ты
Р. факс-пла́ты факс-пла́т
Д. факс-пла́це факс-пла́там
В. факс-пла́ту факс-пла́ты
Т. факс-пла́тай
факс-пла́таю
факс-пла́тамі
М. факс-пла́це факс-пла́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пло́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пло́т платы́
Р. пло́та плато́ў
Д. пло́ту плата́м
В. пло́т платы́
Т. пло́там плата́мі
М. пло́це плата́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)