пла́стык

‘пластычная маса’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пла́стык
Р. пла́стыку
Д. пла́стыку
В. пла́стык
Т. пла́стыкам
М. пла́стыку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пла́стык

‘мастак’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пла́стык пла́стыкі
Р. пла́стыка пла́стыкаў
Д. пла́стыку пла́стыкам
В. пла́стыка пла́стыкаў
Т. пла́стыкам пла́стыкамі
М. пла́стыку пла́стыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пла́стык, -ку м. (пластическая масса) пла́стик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пла́стык 1, ‑у, м.

Тое, што і пластычная маса. Па трываласці некаторыя пластыкі не ўступаюць сталі. «Звязда».

пла́стык 2, ‑а, м.

Мастак, які займаецца пластыкай (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́стык1

(фр. plastique = пластычны, ад гр. plastikos)

мастак, які займаецца пластыкай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пла́стык2

(англ. plastic, ад гр. plastikos = пластычны)

тое, што і пластмаса.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пла́стык

(англ. plastic, ад гр. plastikos = пластычны)

тое, што і пластмаса.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ПАПЯРОВАСЛАІ́СТЫ ПЛА́СТЫК дэкаратыўны,

ліставы абліцовачны матэрыял. Таўшчыня 1—3 мм. Мае каляровы верхні слой, які звычайна імітуе каштоўныя пароды дрэў. Вызначаецца высокай трываласцю і ўстойлівасцю да цеплавога і хім. ўздзеянняў. Атрымліваюць гарачым прасаваннем паперы, прамочанай тэрмарэактыўнымі палімерамі. Выкарыстоўваюць у буд-ве, вытв-сці мэблі і інш.

т. 12, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБС-ПЛА́СТЫК,

тэрмапластычны матэрыял з 2-фазнай структурай, супалімер акрыланітрылу, бутадыену і стыролу. Непразрысты, звычайна цёмнага колеру, t размякчэння 90—105 °C, шчыльн. 1,08∙10​3 кг/м³. Растваральны ў араматычных і хлараваных вуглевадародах, вільгаце-, масла-, бензіна-, кіслота-, шчолачаўстойлівы; з высокімі мех. трываласцю, цепластойкасцю, жорсткасцю. Атрымліваюць радыкальнай палімерызацыяй стыролу з акрыланітрылам у прысутнасці каўчукавага латэксу. Канструкцыйны матэрыял для аўтамабіле-, машына-, прыладабудавання, тэкст. і харч. прам-сці, на выраб спарт. інвентару, мэблі; напаўняльнік некаторых палімераў.

т. 1, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пла́стыкі, -аў, адз. пла́стык, -у, м.

Пластычныя масы.

|| прым. пла́стыкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)