Пластыды 1/421; 2/351; 6/18; 8/463; 10/619; 11/63

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛАСТЫ́ДЫ (ад грэч. plastides якія ўтвараюць ад plastos вылеплены),

цытаплазматычныя структуры (арганоіды) расліннай клеткі. Кожная пластыда абмежавана дзвюма мембранамі. Разнастайныя па форме, памерах, будове, функцыі. Па афарбоўцы адрозніваюць П. зялёныя — хларапласты, жоўта-аранжавыя і чырв. храмапласты і бясколерныя — лейкапласты. Магчымы ўзаемныя пераўтварэнні. Звязаны паміж сабой адзіным паходжаннем. Звычайна ў клетцы знаходзіцца адзін з вызначаных трох тыпаў. Сукупнасць усіх П. клеткі наз. пластыдома.

т. 12, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пласты́ды

(гр. plastides = якія ўтвараюць, ад plastos = вылеплены)

адзін з відаў унутрыклетачных арганоідаў, пафарбаваныя або бясколерныя цельцы (лейкапласты, хларапласты, храмапласты), якія змяшчаюцца ў пратаплазме раслінных кветак і выконваюць розныя функцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пласты́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пласты́д пласты́ды
Р. пласты́ду пласты́даў
Д. пласты́ду пласты́дам
В. пласты́д пласты́ды
Т. пласты́дам пласты́дамі
М. пласты́дзе пласты́дах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пласты́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. пласты́да
Р. пласты́ды
Д. пласты́дзе
В. пласты́ду
Т. пласты́дай
пласты́даю
М. пласты́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЛЕЙКАПЛА́СТЫ (ад грэч. leukos белы + plastos вылеплены, створаны),

бясколерныя пластыды ў расліннай клетцы. Адрозніваюцца формай і функцыямі. У Л. знаходзяцца ДНК, рыбасомы, ферменты, што ажыццяўляюць сінтэз і гідроліз назапашаных рэчываў. Бываюць амілапласты (у іх знаходзіцца другасны крухмал), элаяпласты (ёсць алей), пратэінапласты (маюць бялок). Часам у адным Л назапашваюцца розныя рэчывы. Здольныя пераўтварацца ў хларапласты, радзей у храмапласты.

т. 9, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРГАНО́ІДЫ (ад грэч. organon прылада, інструмент + eidos від),

пастаянныя спецыялізаваныя цытаплазматычныя структуры жывёльнай ці расліннай клеткі, што выконваюць пэўную функцыю. Да іх адносяцца мітахондрыі, комплекс Гольджы, рыбасомы, эндаплазматычная сетка, клетачны цэнтр, мікратрубачкі, філаменты, лізасомы і інш., у раслінных клетках — пластыды. Спецыяльныя арганоіды — цытаплазматычныя структуры, што выконваюць спецыфічную функцыю пэўнага тыпу клетак (міяфібрылы, тонафібрылы, базафільнае рэчыва нейрона). Іх часта наз. арганеламі.

т. 1, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лейкапла́сты

(ад гр. leukos = белы + пласт)

бясколерныя пластыды (амілапласты і элаяпласты) у клетках раслін, якія выконваюць розныя функцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аргано́іды

(ад орган + -oià)

састаўныя часткі цытаплазмы жывёльнай або расліннай клеткі (напр. мітахондрыі, пластыды), якія выконваюць пэўныя функцыі ў яе жыццядзейнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хларапла́сты

(ад гр. chloros = зялёны + -пласт)

зялёныя пластыды ў клетках раслін, якія ўтрымліваюць хларафіл, карацін, ксантафіл і ўдзельнічаюць у працэсе фотасінтэзу (параўн. храмапласты).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)