планё́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. планё́рны планё́рная планё́рнае планё́рныя
Р. планё́рнага планё́рнай
планё́рнае
планё́рнага планё́рных
Д. планё́рнаму планё́рнай планё́рнаму планё́рным
В. планё́рны (неадуш.)
планё́рнага (адуш.)
планё́рную планё́рнае планё́рныя (неадуш.)
планё́рных (адуш.)
Т. планё́рным планё́рнай
планё́рнаю
планё́рным планё́рнымі
М. планё́рным планё́рнай планё́рным планё́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

планёрны ав. планёрный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

планёрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да планёра, планёраў і планерызму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

планёрны спарт. ав. sgelflug-;

планёрны спорт Sgelflugsport m -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

планёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Безматорны лятальны апарат, цяжэйшы за паветра, для лунаючага палёту.

|| прым. планёрны, -ая, -ае.

П. спорт (планерызм).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Планёрны спорт 8/461; 10/409

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛАНЁРНЫ СПОРТ,

палёты і спаборніцтвы на планёрах; від. авіяц. спорту, адзін з тэхнічных відаў спорту. У праграмы спаборніцтваў уваходзяць палёты: скарасныя па трохвугольных маршрутах на адлегласць 100, 200, 300 і 500 км; на далёкасць да намечанага пункта з вяртаннем на старт; на далёкасць з пасадкай у канечным пункце; на т.зв. адкрытую далёкасць па прамой і на далёкасць з праходам 1 ці 2 паваротных пунктаў; дасягненне абс. вышыні палёту. Спаборніцтвы праводзяцца на планёрах стандартнага (крыло даўж. да 15 м) і адкрытага (больш за 15 м) класаў.

П.с. узнік у канцы 19 — пач. 20 ст. Заснавальнік О.Ліліенталь. У Расіі першыя гурткі планерыстаў узніклі ў 1900-х г. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1948, раз у 2 гады. Планёрная камісія створана пры Міжнар. авіяц. федэрацыі ў 1950. Найб. развіты П.с. у Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Польшчы, Расіі, Францыі.

На Беларусі П.с. развіваецца з канца 1930-х г. Сярод бел. спартсменаў А.​Белякоў, чэмпіён СССР і 6-й Спартакіяды народаў СССР (1975); І.​Баркоўская, чэмпіёнка СССР (1978); А.​Дзятлаў, чэмпіён свету (1994); А.​Каўшырка, рэкардсмен свету і СССР па скорасці палёту для 2-месных планёраў (1963).

т. 12, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

планёрный ав. планёрны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АВІЯЦЫ́ЙНЫ СПОРТ,

агульная назва відаў спорту, звязаных з выкарыстаннем лятальных апаратаў. Уключае верталётны спорт, дэльтапланёрны спорт, парашутны спорт, планёрны спорт, самалётны спорт.

т. 1, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Sgelflugsport m -(e)s планёрны спорт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)