плане́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. плане́тны плане́тная плане́тнае плане́тныя
Р. плане́тнага плане́тнай
плане́тнае
плане́тнага плане́тных
Д. плане́тнаму плане́тнай плане́тнаму плане́тным
В. плане́тны (неадуш.)
плане́тнага (адуш.)
плане́тную плане́тнае плане́тныя (неадуш.)
плане́тных (адуш.)
Т. плане́тным плане́тнай
плане́тнаю
плане́тным плане́тнымі
М. плане́тным плане́тнай плане́тным плане́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

плане́тны астр. плане́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плане́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да планеты (у 1 знач.). Планетная арбіта. Планетная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плане́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -не́т, ж.

Нябеснае цела, якое рухаецца вакол Сонца і свеціцца адбітым яго святлом.

|| прым. плане́тны, -ая, -ае і планета́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плане́тный астр. плане́тны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

planetary [ˈplænətri] adj. плане́тны; планета́рны;

a planetary system Со́нечная сістэ́ма

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КУЛІ́БІН Іван Пятровіч

(21.4.1735, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 11.8.1818),

расійскі механік-самавучка і вынаходнік. У 1764—67 сканструяваў гадзіннік у форме яйца са складаным механізмам аўтам. дзеяння. У 1769—1801 кіраваў мех. майстэрнямі Пецярб. АН. Стварыў «люстраны ліхтар» (прататып пражэктара), «планетны» кішэнны гадзіннік, цялежку-самакат, «мех. ногі» (пратэзы), ліфт, аптычны тэлеграф і код для перадачы паведамленняў і інш. Распрацаваў спосабы шліфавання шкла для мікраскопаў, тэлескопаў і да т.п. прылад. У 1776 пабудаваў мадэль аднаарачнага моста з фермамі цераз р. Нява, у 1804 у г. Ніжні Ноўгарад — «вадаходнае судна», якое магло рухацца супраць цячэння.

т. 9, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)