планаме́рны, -ая, -ае.

Які ажыццяўляецца па загадзя намечаным плане.

|| наз. планаме́рнасць, -і, ж.

П. развіцця вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

планаме́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. планаме́рны планаме́рная планаме́рнае планаме́рныя
Р. планаме́рнага планаме́рнай
планаме́рнае
планаме́рнага планаме́рных
Д. планаме́рнаму планаме́рнай планаме́рнаму планаме́рным
В. планаме́рны (неадуш.)
планаме́рнага (адуш.)
планаме́рную планаме́рнае планаме́рныя (неадуш.)
планаме́рных (адуш.)
Т. планаме́рным планаме́рнай
планаме́рнаю
планаме́рным планаме́рнымі
М. планаме́рным планаме́рнай планаме́рным планаме́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

планаме́рны планоме́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

планаме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які ажыццяўляецца па загадзя намечанаму плану.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

планаме́рны plnmäßig; systemtisch (сістэматычны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

планоме́рный планаме́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

метады́чны, -ая, -ае.

1. гл. методыка.

2. Планамерны, строга паслядоўны.

Метадычная работа.

|| наз. метады́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арганізава́ны, -ая, -ае.

1. Аб’яднаны, згуртаваны, які ўваходзіць у склад якой-н. арганізацыі.

А. калектыў.

2. Планамерны, упарадкаваны.

А. характар партызанскай барацьбы.

3. Дысцыплінаваны, які дзейнічае дакладна і планамерна.

|| наз. арганізава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

plnmäßig

a планаме́рны, пла́навы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

арганіза́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. гл. арганізаваць.

2. Грамадскае аб’яднанне або дзяржаўная ўстанова.

Прафсаюзная а.

Будаўнічая а.

3. Арганізаванасць, унутраная дысцыпліна, прадуманы, планамерны парадак.

Дакладная а. ў рабоце.

4. Фізічная ці псіхафізічная будова асобнага арганізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)