плазава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. плазу́ю плазу́ем
2-я ас. плазу́еш плазу́еце
3-я ас. плазу́е плазу́юць
Прошлы час
м. плазава́ў плазава́лі
ж. плазава́ла
н. плазава́ла
Загадны лад
2-я ас. плазу́й плазу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час плазу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Плазава́ць ’склюдаваць, апрацоўваць бервяно для зруба’ (шчуч., Сцяшк. Сл.), абчасаць калоду на плаз ’на плашку’ (ТС), рус. зах.-бранск. плазава́ть < польск. płazować ’зрабіць (ачасаўшы) бервяно плоскім’, гуральск. płazy ’паўкруглякі — тоўстыя бярвенні, разрэзаныя напалову, з якіх складаюць сцяну будынка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плаз ’плоскасць якой-небудзь доўгай рэчы’, ’паласа ад удару чым-небудзь доўгім’ (Нас., Яруш.), плаз ’плоскі бок якога-небудзь прадмета’ (беласт., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. плазъ ’плоскі бок шаблі’ (1539 г.) са ст.-польск. płaz ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 70), якое Банькоўскі (622) узводзіць да plaza ’плоскі камень, каменная пліта’, а апошняе — да і.-е. *plōgʼā, прыметнік *plōgʼ‑o‑s (швед. flack, гал. vlak, ням. flack ’плоскі’, англ. flagstone ’каменная пліта для брукавання’). Брукнер (420) мяркуе, што польск. płaza — выключна польск. лексема, аднак параўн. стараж.-рус. плазивый ’гладкі’ (XII–XIII стст.). Бязлай (3, 51) славен. plȃz, pláza ’паласа, лінія, рыска, стужка’ параўноўвае з літ. plúoš(t)as ’лыка’, ’паласа’ і адносіць іх да і.-е. (s)p(h)el‑gʼ‑. Аднак, відаць, гэтыя славенскія лексемы генетычна не тоесныя з беларускімі. Сюды ж: плазава́ць ’біць, лупцаваць, сячы’ (Растарг.) < польск. plazować ’біць тупым канцом шаблі’ (з 1621 г.), а таксама плазава́ты ’які мае гладкую паверхню, гладкі, роўны’ (ТСБМ, Яруш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)