◎ Пецярня́ (піцірня) ’рука, пяць пальцаў’ (Бяльк., Варл.). Ад пяцёра (зборны лічэбнік) < пяць (гл.) і суф. ‑ня (Сцяцко, Афікс. наз., 215–216). Параўн. рус. пятерница ’тс’, пятерня ’пяць (коней), лапа, рука’. Аналагічна пецерня ’50 снапоў’ (ТС) = ’пяць дзесяткаў (снапоў)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Семярня́ назоўнік з колькасным значэннем’ (Янк. 2), ‘лік сем’: нажала сем семярэнь (Барад.), ‘сямёрка’ (смарг., Сл. ПЗБ), семерня́ ‘семдзесят снапоў’ (ТС), семярэ́нька ‘тс’ (пух., Сл. ПЗБ), сюды ж семяры́цца ‘у сем разоў большым здавацца’ (Нас.). Параўн. укр. дыял. семерня́ ‘сямёра’. Вытворныя ад прасл. *sedmerъ, параўн. семяро́е ‘у сем разоў большае’ (Нас.), па тыпу пецярня. Значэнне ‘70 снапоў’, магчыма, вынік пропуску асноўнай адзінкі ўліку снапоў (= дзесятак). “Кратнасць” уласціва вытворным ад прасл. *sedmerъ у некаторым славянскіх мовах, параўн. в.-луж. sedmory ‘сямікратны’, што магчыма ў выніку скарачэння (пропуску) *kratъ ‘раз’, гл. ESJSt, 13, 797.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)