першаадкрыва́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто першым адкрыў што-н. (землі, краіны, мясцовасці і пад.).

Першаадкрывальнікі калійнай солі ў Беларусі.

|| ж. першаадкрыва́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

першаадкрыва́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. першаадкрыва́льнік першаадкрыва́льнікі
Р. першаадкрыва́льніка першаадкрыва́льнікаў
Д. першаадкрыва́льніку першаадкрыва́льнікам
В. першаадкрыва́льніка першаадкрыва́льнікаў
Т. першаадкрыва́льнікам першаадкрыва́льнікамі
М. першаадкрыва́льніку першаадкрыва́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

першаадкрыва́льнік м. первооткрыва́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

першаадкрыва́льнік, ‑а, м.

Той, хто першым адкрыў якія‑н. новыя землі, краіны, воды, рэкі, залежы карысных выкапняў. // у вобразным ужыв. З сваіх уласных назіранняў я прыйшоў да такога вываду, што першаадкрывальнікамі вясны ўсё ж такі з’яўляюцца не гракі, а шэрыя вароны. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

первооткрыва́тель книжн. першаадкрыва́льнік, -ка м.;

первооткрыва́тель земе́ль першаадкрыва́льнік зяме́ль;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

pathfinder [ˈpɑ:θfaɪndə] n.

1. землепрахо́дца; следапы́т

2. першаадкрыва́льнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МАСКВІ́ЦІН Іван Юр’евіч, расійскі землепраходзец 17 ст.; першаадкрывальнік Ахоцкага м. Томскі казак. У 1639 атрад М. падняўся па р. Мая і яе прытоку р. Юдама, перайшоў хр. Джугджур і, спусціўшыся па р. Улья, дасягнуў узбярэжжа Ахоцкага м. У 1639—41 даследаваў яго ўзбярэжжа на значным працягу на У і З ад р. Улья. Першым з рускіх атрымаў ад мясц. жыхароў звесткі пра р. Амур і Шантарскія а-вы. У 1641 атрад вярнуўся ў Якуцк, дзе М. склаў справаздачу аб падарожжы.

т. 10, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯДЗВЕ́ЦКІ Антон Пятровіч (30.1.1902, в. Улукі Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 18.1.1992),

таджыкскі геолаг. Акад. АН Тадж. ССР (1953). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1934). З 1932 працаваў у Геал. камітэце (удзельнічаў у работах Таджыкска-Памірскай экспедыцыі АН СССР), з 1938 у Таджыкскім геал. упраўленні (з 1947 гал. геолаг); у 1953—57 віцэ-прэзідэнт АН Тадж. ССР, у 1957—72 у Савеце Міністраў Тадж. ССР. Навук. даследаванні прысвечаны заканамернасцям распаўсюджвання полі- і рэдкаметалічных радовішчаў у Сярэдняй Азіі. Першаадкрывальнік аднаго з найбуйнейшых у Сярэдняй Азіі сурмяна-ртутнага радовішча. Старшыня Тадж. аддзела Геагр. т-ва СССР.

т. 18, кн. 1, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

pioneer [ˌpaɪəˈnɪə] n.

1. (in) першаадкрыва́льнік, піяне́р;

They were pioneers in the field of microsurgery. Яны былі першаадкрывальнікамі ў галіне мікрахірургіi.

2. пе́ршы пасяле́нец;

the early pioneers of the Dakota territory пе́ршыя пасяле́нцы на тэрыто́рыі Дако́ты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ста́лкер

(англ. stalker, ад stalk = падкрадвацца)

1) першапраходзец, першаадкрывальнік (звычайна ў небяспечных для жыцця месцах);

2) той, хто рызыкуе жыццём, падвяргае яго вялікай небяспецы для дасягнення якой-н. мэты.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)