пе́рсікавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пе́рсікавы пе́рсікавая пе́рсікавае пе́рсікавыя
Р. пе́рсікавага пе́рсікавай
пе́рсікавае
пе́рсікавага пе́рсікавых
Д. пе́рсікаваму пе́рсікавай пе́рсікаваму пе́рсікавым
В. пе́рсікавы (неадуш.)
пе́рсікавага (адуш.)
пе́рсікавую пе́рсікавае пе́рсікавыя (неадуш.)
пе́рсікавых (адуш.)
Т. пе́рсікавым пе́рсікавай
пе́рсікаваю
пе́рсікавым пе́рсікавымі
М. пе́рсікавым пе́рсікавай пе́рсікавым пе́рсікавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пе́рсікавы бот. пе́рсиковый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́рсікавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да персіка, з’яўляецца персікам. Трапляюцца пладовыя дрэвы — персікавыя, абрыкосавыя. Маўр. [Паэт] палюбіў арыкаў плёскат, пахкі персікавы сад. Панчанка. // Прыгатаваны з персікаў. Персікавае варэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́рсік, -а, мн. -і, -аў, м.

Паўднёвы сакаўны мясісты плод з пушыстай жаўтавата-чырвонай скуркай, а таксама дрэва, на якім ён расце.

|| прым. пе́рсікавы, -ая, -ае.

П. колер (жаўтавата-чырвоны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́рсиковый пе́рсікавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

peachy [ˈpi:tʃi] adj. пе́рсікавы (пра колер)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

brzoskwiniowy

персікавы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЛІ́ПА (Tilia),

род кветкавых раслін сям. ліпавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 1 дзікарослы від — Л. драбналістая, або сэрцалістая (T. cordata), і каля 30 інтрадукаваных відаў і форм: Л. амерыканская (T. americana), лямцавая, або венгерская, ці серабрыстая (T. tomentosa), еўрапейская (T. europaea), крымская (T. euchlora) і інш. Расце ў шыракалістых, часам хвойна-лісцевых лясах, утварае ліпавыя лясы.

Лістападныя дрэвы з шырокай раскідзістай кронай выш. да 40 м. Жывуць 300—400 гадоў. Кара гладкая, на старых дрэвах патрэсканая. Лісце круглавата-яйцападобнае, чаранковае, зубчастае. Кветкі двухполыя, жаўтаватыя, духмяныя, у шчыткападобных пазушных суквеццях. Плод — арэшак, ядомы. Мяккая драўніна ідзе на выраб муз. інструментаў, фанеры, мэблі, тары. З лубу вырабляюць вяроўкі, рагожы. З насення атрымліваюць харч. алей (нагадвае міндальны або персікавы). Высушаныя кветкі (ліпавы цвет) патагонны і гарачкапаніжальны сродак. Ліпавы мёд (ліпіца) — адзін з лепшых. Лясныя, лесамеліярац., глебаахоўныя, глебапаляпшальныя, дэкар., лубяныя, меданосныя, перганосныя, лек. расліны.

т. 9, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)