персть

Том: 24, старонка: 255.

img/24/24-255_1404_Персть.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Пе́ран ’пярун’ (светлаг., рэч., Мат. Гом.), персть ’пярун’, ’гром’ (Ян.). βμ пярун (гл.). Націск на першым складзе, магчыма, пад уплывам польск. piorun ’маланка, грому аднак змены ў вакалізме застаюцца нявыплачанымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Персць1, персіянку ’шчопаць. невялікая колькасць, што можна ўзяць трыма пальцамі’ (пух., ЛА, 5), ст.-бел. персть, переешь ’пыл, прах’ (Альтба^’эр, 338): укр. персть, рус. персть ’зямля, пыл’, польск. pierść. pirść, pars, parst ’тс’, ’перагной’, ’шчопаць’, в.-луж. pjerść ’ворны слой зямлі’, чэш. prst} ’агародная зямля, гумус’, славац. prsť ’тс’, ’родная зямля’, славен. prsi, Р. скл. prsti ’гумус’, ’зямля’, prstenina ’караняплоды’, макед. прац ’раскапаная зямля’, ’пыл’, прст и плева ’вельмі шмат’, балг. прьст(та) ’зямля’, ст.-слав. пьрсть ’пыл’, ’попел’, ’луг’. Прасл. *pьlʼStь ’пыл. зямля’, роднаснае літ. pirkšnys ’жар, попел’, лат. pirkslis ’тлеючы попел’, утворанае пры дапамозе суф. *‑tь ад *pers‑ > порах, перхаць (гл.), чэш. pršeti ’ісці (пра дождж)’ — прасл. корань *рьгх‑/*рых‑/*рогх‑ (Варбат, Этимология–1966, 103–104), в.-луж. pjercha ’дробны дождж’; параўн. таксама ст.-інд. prsant, prsati ’стракаты, пярэсты, рабы’ (Міклашыч, 243; Мюленбах-Эндзелін, 3, 223: Фасмер, 3, 244–245; Сной₂, 589). Бязлай (3, 130) выводзіць прасл. *phrstь з і.-е. асновы *pers‑ і суфікса

Персць2 ’шалупінне скуры на галаве, перхаць’ (мядз., ЛА, 3). Да персць1 (гл.). Параўн. таксама перса, пе́рхаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярсце́ц1 (пярсьце́ц) ’безыменны палец’ (Ласт., Стан.). Памянш. да *pьrstъ > (гл. пярсты), параўн. ст.-польск. pierściec ’палец’ у складзе батанічных назваў piącipierściec, pięćpierściec (1437 г.) ’дуброўка, Potentilla L.’ (*pьrst‑ьcь, гл. Банькоўскі, 2, 559), балг. пръсте́ц ’від грыбоў; узор на кажуху’ (ад пръст ’палец’) і пад.

Пярсце́ц2 (персце́ц) ’яма на тарфянішчы пасля пажару’ (ТС). Відаць, да прасл. *pьrstь ’попел, прах’, параўн. ст.-бел. персть ’зямля’, укр., рус. пе́рсть ’тс’, польск. pierść ’сухая сыпкая зямля, пыл’, чэш., славац. prsť ’зямля, верхні пласт глебы’, в.-луж. pjeršć ’тс’, славен. pȓst ’тс’, серб.-харв. пр̑ст ’тс’, балг. пръст ’выкапаная зямля; попел, пыл’, макед. прст ’зямля, пыл’, ст.-слав. прьсть, пръсть ’прах’, роднасныя літ. pir̃kšnys мн. л. ’жар, прысак’, лат. pìrkstis ’прысак’, ст.-інд. pŕ̥s̥an ’плямісты, стракаты’, ст.-ісл. fors ’вадапад’ (Фасмер, 3, 245; Шустар-Шэўц, 2, 1082; БЕР, 5, 829; Скок, 3, 57; Сной₂, 589; ЕСУМ, 4, 355). Да семантыкі параўн. балг. пръ́стник ’заглыбленне, яма’, пръстница ’месца, дзе капаюць гліну’ і пад.; тапонім польск. Pierściec (1550 г.) у Сілезіі (Банькоўскі, 2, 559). Матывацыйна звязана з порах, перхаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́рах1 ’пыл’, ’парушынка’, ’прах’ (Нас., Нік., Уладз., Байк. і Некр.: круп., Сл. ПЗБ), укр. по́рох ’тс’, рус. дыял. по́рох ’тс’, польск. proch ’пыл’, prochy ’астанкі’, славац. prach ’пыл’, чэш. prach ’тс’, славен. prah ’пыл’, pȓh ’пыл; попел’; ’плесня’, серб.-харв. prȃh ’тс’, балг. прах ’пыл, парашок’, макед. прав ’тс’, ст.-слав. прахъ ’тс’. Прасл. *porxъ ’пыл’, вытворнае ад варыянтнай асновы *porx‑/*pъrx‑/*pьrx‑ < і.-е. *pers‑/*porso‑ ’марасіць’ > ’пырскаць’, ’дробна сыпаць, абсыпаць’, прадстаўленай таксама ў персць ’шчопаць’ (гл.), рус. дыял. персть ’пыл, прах, зямля’, укр. персть ’зямля’, балг. пръст ’зямля, попел, прах’. Гл. по́рскаць, парахня, парахно. На падставе славен. pȓh ’пыл’ Сной₂ (573) супрацьпастаўляе прасл. *pьrxъ, якое звязваецца з *pьrati ’ляцець’, што неабавязкова, гл. Куркіна, Этимология–1994–1996, 199.

По́рах2 ’выбуховае рэчыва’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Бес., Нас., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), укр. по́рох, рус. по́рох, польск. proch (strzelniczy), запазычанае літ. pãrakas ’тс’. Тэрміналагізаванае ўтварэнне на базе порах1 (гл.) з поўнагалоссем, што не уласціва паўднёваславянскім мовам; звязана з дамешкай у склад выбуховага рэчыва вугальнага пылу, парашку. У ст.-бел. з XVI ст., у рус. сустракаецца з канца XVI — пачатку XVII ст. (Чарных. 58; Цыганенка, 319–320).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярсты́ ’выступы ў бярвенцах сцяны, якія ўваходзяць у праём’ (Мат. Маг.); сюды ж, відаць, ст.-бел. персть ’адзінка вымярэння даўжыні, роўная 2,7 см’ (Ст.-бел. лексікон). Несумненна, да прасл. *pьrstъ ’палец’, параўн. укр., рус. перст, польск. parst, чэш., славац. prst, в.-луж. porst, серб.-харв. пр̏ст, славен. pȓst, балг. пръст, макед. прст, ст.-слав. пръстъ ’тс’, да семантыкі параўн. па́лец ’палец’, ’выступ, які заходзіць у паз’ (ТС). Роднаснае літ. pir̃štas ’палец’, лат. pirsts, pìrksts ’тс’, ст.-прус. pirsten ’тс’, што дае падставы для рэканструкцыі балт.-слав. *prstos (Глухак, 507). Казлова (БЛ, 22, 105) на падставе роднасных ст.-в.-ням. first ’вастрыё, вільчак’, лац. postis ’слуп’, авест. paršta‑ ’спіна’ прапануе ўзнаўленне першаснага значэння ’выступ’. Рэканструкцыя семантычнага рэгіяналізма ў якасці будаўнічага тэрміна здаецца праблематычнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)