ператра́ўліванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. ператра́ўліванне
Р. ператра́ўлівання
Д. ператра́ўліванню
В. ператра́ўліванне
Т. ператра́ўліваннем
М. ператра́ўліванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ператра́ўліванне ср. перева́ривание; перераба́тывание; см. ператраўля́ць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ператра́ўліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ператраўліваць ​2 — ператравіць ​3.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стравава́нне, -я, н.

Ператраўліванне і засваенне стравы арганізмам.

Органы стрававання.

|| прым. стравава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стравава́нне, ‑я, н.

Ператраўліванне і засваенне стравы арганізмам. Органы стрававання. Працэс стрававання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нястра́ўнасць, ‑і, ж.

Спец. Хвароба страўніка, пры якой ускладняецца ператраўліванне і засваенне ежы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МУТУАЛІ́ЗМ (ад лац. mutuus узаемны),

форма сімбіёзу, працяглае ўзаемакарыснае сумеснае жыццё двух арганізмаў розных відаў. Арганізмы ажыццяўляюць узаемную рэгуляцыю сваіх зносін са знешнім асяроддзем і не існуюць паасобку (напр., тэрміты і жгуцікавыя, што жывуць у іх кішэчніку і забяспечваюць ператраўліванне клятчаткі, якую спажываюць тэрміты, не здольныя засвойваць яе без сімбіёнтаў).

т. 11, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФАГАЦЫТО́З (ад грэч. phagos пажыральнік + kytos клетка),

актыўнае захопліванне і паглынанне мікраскапічных іншародных жывых аб’ектаў (бактэрыі, фрагменты клетак) і цвёрдых часцінак аднаклетачнымі арганізмамі ці некат. клеткамі шматклетачных жывёл (фагацытамі). Адкрыты І.І.Мечнікавым у 1882. Складаецца з паслядоўных стадый: збліжэнне аб’екта Ф. і фагацыта, размяшчэнне аб’екта на паверхні фагацытуючай клеткі (атракцыя), паглынанне, ператраўліванне. Адыгрывае важную ролю пры запаленні, гаенні ран, як фактар неспецыфічнага імунітэту.

т. 16, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Траўле́нне ‘страваванне, ператраўліванне ежы’ (Гарэц., Ласт.), ‘спасванне (жывёлай)’ (Некр. і Байк.), ‘атрута’ (віл., Сл. ПЗБ). Да траві́ць1, 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перева́ривание

1. перава́рванне, -ння ср.;

2. перава́рванне, -ння ср.;

3. ператра́ўліванне, -ння ср.;

4. засвае́нне, -ння ср., успрыма́нне, -ння ср.; см. перева́ривать​ 1-3, 5.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)