перасяле́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Чалавек, які перасяліўся ці перасяляецца на новае месца.

|| ж. перасяле́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасяле́нец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перасяле́нец перасяле́нцы
Р. перасяле́нца перасяле́нцаў
Д. перасяле́нцу перасяле́нцам
В. перасяле́нца перасяле́нцаў
Т. перасяле́нцам перасяле́нцамі
М. перасяле́нцу перасяле́нцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перасяле́нец, -нца м. переселе́нец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасяле́нец, ‑нца, м.

Той, хто перасяляецца, перасяліўся на новае месца. На нашы позіркі ён усміхнуўся І адказаў: — Я магілёўскі родам. Перасяленец. Сёлета вясною Было паўвека роўна, як адтуль... Гілевіч. / Пра расліны, жывёл, птушак і пад. Вясной дрэўца пусціла першыя зялёныя пятачкі глянцавітага лісця, і ўзрадаваўся Мітрафан: перасяленец прыняўся. Ракітны. За адзінаццаць год усурыйскія яноты размножыліся і разбрыліся далёка ад таго месца ў Парыцкім раёне, дзе былі выпушчаны першыя далёкаўсходнія перасяленцы. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасяле́нец м. msiedler m -s, -, Übersiedler m -s, -; uswand(e)rer m -s, -; Nubürger m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

переселе́нец перасяле́нец, -нца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́хадзец, -дца, мн. -дцы, -дцаў, м.

1. Прышэлец, перасяленец з іншай краіны.

В. з Іспаніі.

2. Той, хто перайшоў з аднаго сацыяльнага асяроддзя ў другое.

В. з сялян.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

emigrant [ˈemɪgrənt] n. эмігра́нт; эмігра́нтка; перасяле́нец; перасяле́нка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

immigrant [ˈɪmɪgrənt] n. імігра́нт; імігра́нтка; перасяле́нец; перасяле́нка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

перасяле́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да перасяленец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)